Курасіа (цячэнне)![]() ![]() Курасі́а (яп.: 黒潮 «цёмнае цячэнне», «чорнае цячэнне»), або Япо́нскае цячэ́нне — цёплае паверхневае цячэнне Ціхага акіяна, каля паўднёвага і ўсходняга берагоў Японіі, працяг Паўночнага Пасатнага цячэння. Паўднёвая частка шырынёй каля 170 км, глыбіня пранікнення да 700 м. Скорасць ад 0,9 да 2,9 км/гадз. Перанос вады каля Японіі 40—50 мільёнаў м³/с, на поўдні да 20—30 мільёнаў м³/с. Утварае ў паўночнай частцы Ціхага акіяна сістэму цёплых цячэнняў. Каля 36° паўночнай шыраты і 150° усходняй даўгаты пераходзіць у Паўночна-Ціхаакіянскае цячэнне. Галіны Курасіа пранікаюць у паўночным напрамку (вышэй за 40 ° паўночнай шыраты), сустракаюцца з халодным Курыльскім цячэннем і ўтвараюць шматлікія кругавароты. На ўсходзе яго працягам з'яўляецца цёплае Аляскінскае цячэнне. Аказвае вялікі ўплыў на клімат, гідралагічныя і біялагічныя ўмовы паўночнай часткі Ціхага акіяна. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia