Усе сусветныя цячэнні на бесперапыннай карце акіянаўКарта цячэнняў сусветнага акіяна 1943 года
Марскія цячэнні — акіянічныя цячэнні, паступальныя рухі водных мас у акіянах і морах. Абумоўлены дзеяннем сілы трэння, градыентамі ціску, прыліваўтваральнымі сіламі Месяца і Сонца, адхіляючай сілай вярчэння Зямлі і інш.
градыентныя цячэнні (уласна-градыентныя, якія ўзнікаюць у выніку нагонаў і згонаў вады каля берага, а таксама канвергенцыі і дывергенцыі марскіх плыней у адкрытым акіяне, і барыградыентныя - ад рэзкай змены атмасфернага ціску)
суспензійныя цячэнні, якія ўзнікаюць у выніку дзеяння прыліваўтваральных сіл
кампенсацыйныя цячэнні
сцёкавыя цячэнні, якія ўнікаюць ад сцёку рэк
сейшавыя цячэнні, якія ўзнікаюць пры сейшавых ваганнях узроўню вады
паводле ўстойлівасці цячэння:
пастаянныя
перыядычныя (прыліўна-адліўныя)
часовыя
паводле глыбіні размяшчэння:
паверхневыя (да глыбіні 10-15 м)
глыбінныя
прыдонныя (магутнасць да некалькіх дзясяткаў метраў)
паводле характару руху:
меандруючыя (бесперапынныя хвалепадобныя выгіны, якія звязаны з рэльефам дна)
просталінейныя (пасатныя, якія звязаны з пастаяннымі вятрамі)
Марскія цячэнні садзейнічаюць абмену водных мас, змене берагоў (разбурэнне, намыванне новай сушы), пераносу льдоў, моцна ўздзейнічаюць на клімат у розных частках зямнога шара і інш.