Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі
Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі (турэцк.: Türkiye Büyük Millet Meclisi — TBMM) — вышэйшы аднапалатны заканадаўчы орган (парламент) Турэцкай Рэспублікі. Часта называюць парламент проста Меджліс (турэцк.: Meclis). Арганізаваны ў Анкары 23 красавіка 1920 года падчас грэка-турэцкай вайны. ГісторыяВялікі Нацыянальны Сход Турцыі скліканы ў красавіку 1920 года каб прыняць канстытуцыі Турцыі, што і было зроблена ў студзені 1921 года. Структура550 дэпутатаў парламента выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах прапарцыйна партыйным спісам, а таксама ў 85 выбарчых акругах. Праз колькасць насельніцтва Стамбул уключае 3 выбарчых акругі, а Анкара і Ізмір — па 2 акругі. У парламенце прадстаўлены толькі партыі, якія набралі звыш 10 % галасоў. СпікерЦяпер спікерам з’яўляецца Ісмаіл Кахраман, выбраны 4 ліпеня 2011 года. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia