Вялікі пантыфік![]() Вялікі пантыфік (лац.: Pontifex maximus) — вышэйшая пасада ў сістэме старажытнарымскага рэспубліканскага жрэцтва. Была створана царом Нумай Пампіліям ў канцы VIII стагоддзя да н. э. Пасада вялікага пантыфіка займалася пажыццёва. Пасля смерці вялікага пантыфіка жрэцтва выбірала часовага вялікага пантыфіка, а наступны сталы вялікі пантыфік вызначаўся на выбарах. Пасада лічылася ганаровай, хаця і мела шмат абмежаванняў: напрыклад, вялікі пантыфік не меў права датыкацца да трупаў, ажаніцца ў другі раз, пакідаць Італію. Актавіян і пазнейшыя рымскія імператары атрымлівалі пасаду вялікага пантыфіка, і хутка пасада страціла прэстыжнасць. У 382 н. э. імператары адмовіліся ад «паганскага» тытула. Сёння тытул вялікага пантыфіка з'яўляецца адным з тытулаў рымскіх пап. Спіс вялікіх пантыфікаў
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia