Канкордзія (багіня)
Канко́рдзія (лац.: Concordia) — у старажытнарымскай міфалогіі багіня згоды і апякунка шлюбу. Канкордзія спрыяла згодзе і адзінству грамадзян Рыма, а таксама з’яўлялася апякункай аднадушша родзічаў, асабліва супругаў. Замужнія жанчыны штогод ушаноўвалі багіню падчас свята Карысцій (22 лютага). Да яе звярталіся 30 сакавіка (разам з Pax, Янусам і Салюс) і 1 красавіка (з Венерай і Фартунай virilis). Багіня паказвалася ў выглядзе жанчыны з рогам дастатку ў адной руцэ, у другой — з маслічнай галіной ці ахвярным кубкам. У грэчаскай міфалогіі Канкордзія адпавядае багіні Гармоніі. На рымскім форуме быў пабудаваны храм Канкордзіі ў 387 годзе да н.э. з нагоды заключэння міру паміж патрыцыямі і плябеямі. У гонар Канкордзіі быў названы астэроід (58) Канкордзія, адкрыты ў 1860 годзе. У дзень адкрыцця астэроіда быў падпісаны Турынскі дагавор паміж Сардзінскім каралеўствам і Францыяй аб перадачы Францыі сардзінскай правінцыі Савоя і акругі Ніца. Гэты дагавор і паслужыў падставай для назвы. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia