Квінкватрыі

Квінкватрыі (лац.: Quinquatrus ці лац.: quinquatria) - у Старажытным Рыме свята ў гонар Марса і асабліва Мінервы, працягвалася з 19 па 23 сакавіка.

Памылковае тлумачэнне назвы свята, якая азначае менавіта пяты дзень пасля ід, прывяло ў выніку да таго, што свята ў гонар Мінервы адзначалася пяць дзён запар. У ім прымалі ўдзел усе, чые заняткі знаходзіліся пад заступніцтвам багіні: вучні і настаўнікі, вязальшчыцы і прадзільшчыцы, усялякага кшталту рамеснікі і мастакі, ўрачы і паэты.

У чэрвені цэх флейтыстак святкаваў у гонар багіні на працягу трох дзён малыя Квінкватрыі (quinquatria minores ці quinquatria minusculae).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya