Плошча паверхні складае 1,8 км². Найбольшая глыбіня возера дасягае 12 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера 2,2 км, найбольшая шырыня — 1,3 км. Даўжыня берагавой лініі — 9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 10,86 млн м³, плошча вадазбору — 9,1 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 25—30 м, стромкія, пераважна знаходзяцца пад лесам. На ўсходзе возера схілы катлавіны спадзістыя, вышыня схілаў складае 5—7 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі возера зліваюцца з схіламі катлавіны. На поўдні берагі нізкія, забалочаныя.
Падводная частка катлавіны вадаёма карытападобнай формы і складаецца з 2 плёсаў. Літаральная зона пясчаная, глыбакаводная, высланая глеем. У паўднёвай частцы возера востраў[1].
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і канал з возера Лінец[1]. На поўначы выцякае ручай у Павульскае возера. Шырыня паласы расліннасці складае да 140 м. Прыбярэжная расліннасць пашырана ў возеры да глыбіні 3 м.
Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)