Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні Оршына складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера 21,7 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км. Аб'ём вады ў возеры складае 0,72 млн. м³, плошча вадазбору 0,4 км². Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 15—17 м, парослыя лесам і хмызняком. На ўсходзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае да 5 м, на паўднёвым усходзе схілы разараныя. Берагі возера пераважна зліваюцца з схіламі катлавіны. На невялікім участку на паўднёвым усходзе берагі нізкія і забалочаныя.
Дно вадаёма да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, на большых глыбінях высланае глеем. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае.
Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае 10—15 м. Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраная ў возеры да глыбіні 2,2 м, падводная — да глыбіні 4 м.
Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)