Плошча паверхні возера складае 0,9[3] км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 500 м. Найбольшая глыбіня возера — 0,8[3] м, сярэдняя каля 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Плошча вадазбору 803,5 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м, на паўночным усходзе 7—9 м. Берагі высокія і забалочаныя, месцамі спадзістыя і пясчаныя. Дно, за выключэннем вузкай паласы ўздоўж берага, выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 9 м.
Возера Туроўля дыстрофнае, моцна зарастае. Праточнае. Упадае пратока з возера Суя і ручаі, на паўночным усходзе выцякае рака Тураўлянка.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.)
Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз.(руск.)