Замошша (возера)
Замо́шша — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача. Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Замошша. Належыць да групы Ушацкіх азёр. Плошча паверхні Замошша складае 0,33 км². Найбольшая глыбіня возера 30,7 м, сярэдняя 9,3 м. Даўжыня возера 1,24 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,29 км. Аб'ём вады ў возеры складае 3,07 млн. м³, плошча вадазбору 135 км². Возера вызначаецца высокай празрыстасцю вады (каля 4 метраў[1]). Катлавіна возера лагчыннага тыпу і складаецца з 2 плёсаў. Найбольшую глыбіню возера мае ў паўднёвыя плёсе. У паўночным плёсе найбольшая глыбіня складае 17,9 м. Паміж плёсамі знаходзіцца невялікі востраў. Схілы катлавіны маюць вышыню 10—20 м, у паўднёвай частцы 5—7 м. Схілы разараныя, на поўдні і паўднёвым усходзе знаходзяцца пад лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца з схіламі катлавіны. На поўдні і паўднёвым усходзе берагі нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. Літаральная зона вузкая і стромкая.
Дно вадаёма да глыбіні 6—7 м пясчанае, на большых глыбінях — глеістае. У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, язь, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Возера Замошша ўваходзіць у зону курорта «Ушачы». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia