Паўазер’е (возера)
Паўазе́р’е, Палазер’е[1] — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на мяжы з Бешанковіцкім раёнам. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў ў басейне ракі Тураўлянка, каля вёскі Паўазер’е. Належыць да групы Ушацкіх азёр. НазваАснова Pal- звязаная з латышскім pali «паводка, затапленне вадой прылеглай да ракі мясцовасці», palas «забалочаны бераг возера», літоўскім palios «балаціна на месцы зарослага возера». Гідранімічныя аналагі — назвы літоўскіх рэк Pala, Palėja, латышскай ракі Pala[2], таксама назва дзвінскай ракі Палаты. ГідраграфіяПлошча Паўазер’я складае 8 км². Найбольшая глыбіня возера 17 м, сярэдняя 4,8 м. Даўжыня возера — 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі — 17,9 км. Аб’ём вады ў возеры складае 38,8 млн м³, плошча вадазбору 30,9 км². Катлавіна складанага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—8 м, часткова разараныя. Па поўначы і паўночным захадзе вышыня схілаў сягае 20—25 м, схілы парослыя лесам. Берагавая лінія звілістая, утварае шэраг заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На пэўных участках берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Дно вадаёма роўнае, выслана спапрапелем, на найбольшых глыбінях дно глеістае. Мелкаводдзе возера да глыбіні 1 м пясчанае, да глыбіні 2 м дно выслана пясчанымі адкладаннямі (на поўначы да глыбіні 3 м). На возеры 2 невялікіх вострава. У возеры водзяцца лешч, шчупак, язь, сом, лінь, мянтуз, акунь, карась, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Каля возера вёскі Паўазер’е, Пола. Паблізу пралягае аўтамабільная дарога Р114. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia