Уладзімір Сяргеевіч Каравай
Уладзі́мір Сярге́евіч Карава́й (нар. 10 мая 1936, в. Міцкевічы, Вілейскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі правазнавец і палітык. Міністр юстыцыі БССР (1986—1988). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (1997—2000). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНарадзіўся 10 мая 1936 года ў в. Міцкевічы Вілейскага павета Віленскага ваяводства (цяпер — Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці)[1]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1954 годзе інструктарам Смаргонскага раённага камітэта ЛКСМБ. У 1955—1959 гадах служыў у Ваенна-марскім флоце. Пасля звальнення ў запас паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1964 годзе абраны народным суддзёй народнага суда Гомельскага раёна, у 1965 годзе — народным суддзёй народнага суда Веткаўскага раёна, у 1965 годзе — членам Гомельскага абласнога суда. Са жніўня 1969 года па 1973 год працаваў інструктарам Гомельскага абкама КПБ. З сакавіка 1973 года па сакавік 1978 года працаваў намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда па крымінальных справах. З сакавіка 1978 года — старшыня Гомельскага абласнога суда. Працаваў дэпутатам Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў, членам рэвізійнай камісіі і прапагандыстам Гомельскага абкама КПБ, членам бюро першаснай партыйнай арганізацыі, выкладчыкам Універсітэта марксізму-ленінізму пры Гомельскім абкаме КПБ. 25 снежня 1986 года прызначаны Міністрам юстыцыі БССР[2]. 19 лістапада 1988 года абраны Старшынёй Вярхоўнага Суда БССР, знаходзіўся на гэтай пасадзе да сыходу ў адстаўку 4 студзеня 1997 года[3]. З 10 студзеня 1997 года[4] па 2000 год — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання (па прэзідэнцкай квоце). З’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве. УзнагародыЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia