Вячаслаў Андрэевіч Дубінка
Вячаслаў Андрэевіч Дубінка (17 снежня 1941 ці 1942, Слуцк, Мінская вобласць — 10 жніўня 2010, Мінск) — беларускі пісьменнік, мастак, фатограф, майстар народнай творчасці. БіяграфіяНарадзіўся 17 снежня 1941 года ў г. Слуцку Мінскай вобласці. У 1958—1961 гадах вучыўся ў Чарнавіцкім тэхнікуме чыгуначнага транспарту. Прафесія — майстар-будаўнік. У 1961—1963 гадах працаваў майстрам, прарабам будаўнічага ўпраўлення, узводзіў ваенныя аб’екты ў Мазыры, Ельску, Петрыкаве, Бабруйску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1988 года, член Саюза мастакоў Беларусі з 2003 года, член Саюза народных майстроў Беларусі з 2002 года. ТворчасцьФатаграфіяУ 1963 годзе захапіўся фатаграфіяй, уладкаваўся фотакарэспандэнтам у слуцкую раённую газету «Шлях Ільіча», там жа апублікаваў свой першы аповед. У 1964—1979 гадах — фотакарэспандэнт раённых газет Беларусі: «Будаўнік камунізму» (Любань, 1964—1965), «Шахцёр» (Салігорск, 1965—1966), рэспубліканскіх газет: «Звязда» (1966—1971), «Чырвоная змена» (1972—1974), студыі «Фота і жыццё» Саюза журналістаў Беларусі (1974—1976). Фатограф рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры БССР (1979—1981). З 1981 года — у часопісе «Беларусь». Прызёр шматлікіх міжнародных фотавыставаў. Медаль на «Інтэр-прэс-81», Масква 1981 г. ЛітаратураПершая аповесць — «Не плач, душа мая» — апублікавана ў часопісе «Маладосць» у 1981 годзе, у 1983 годзе — выйшла асобнай кнігай. Сярод іншых яго твораў:
Выразка з паперыВыразкай з паперы пачаў займацца ў 1968 годзе падчас шматлікіх камандзіровак, доўгіх чаканняў на вакзалах і аэрапортах, у цягніках і самалётах, успамінаючы, як калісьці яго маці ў пасляваенныя гады ўпрыгожвала выразкамі з паперы вокны, сцены і нават навагоднюю ёлку. Менавіта Дубінка адзін з першых у Беларусі адрадзіў гэты забыты народны від мастацтва. Паступова на месца простым немудрагелістым узорам прыйшлі складаныя мастацкія кампазіцыі з казачных птушак і звяроў, дрэў, кветак, казачных сюжэтаў і нават помнікаў архітэктуры. Удзельнічаў у шматлікіх выставах, прызёр выставы «Выцінанкі ўсяго свету» (Вільнюс, 1989). Аформіў выразкай кнігі паэзіі, дзіцячыя казкі. Працы В.Дубінкі захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Харкава, Львова, Чалябінска, Польшчы, Германіі, у прыватных зборах і калекцыях. Узнагароды і прэміі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia