Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў
Вячаслаў Міхайлавіч Клыкаў (19 кастрычніка 1939, Мармыжы, Курская вобласць — 2 чэрвеня 2006) — расійскі скульптар. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя У. І. Сурыкава (1964). Заснавальнік і старшыня Міжнароднага фонду славянскай пісьменнасці і культуры, Саюза рускага народа, шэрагу іншых грамадскіх арганізацый. У 1990 годзе яго Міжнародны фонд славянскай пісьменнасці і культуры разам з журналістам Аляксеем Сеніным заснаваў газету «Рускі веснік» нацыяналістычна-праваслаўнага кірунку. Памёр у Маскве, пахаваны ў родным сяле Мармыжы. ТворчасцьСтаў вядомым пасля скульптурнага афармлення Цэнтральнага дзіцячага музычнага тэатра (1979) і стварэння фігуры бога гандлю Меркурыя ў Цэнтры міжнароднага гандлю (1982). Амаль усё яго творы ўяўляюць сабой бронзавыя адліўкі з выразным сілуэтам. Стандарты афіцыйнага манументалізму «суровага стылю» выцясняюцца ў іх «карнавальна»-гульнявым пачаткам (дэкор дзіцячага тэатра, шэраг станковых прац 1970-х — пачатку 1980-х гадоў), а ў канцы 1980-х — пачатку 2000-х гадоў — нацыянальна-рамантычным пафасам. Сярод прац В. Клыкава:
Прызнанне
КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia