Вікенцій Іосіфавіч Аўдзей
Віке́нцій Іо́сіфавіч Аўдзе́й (1886, паводле іншых звестак 1891, вёска Губы Вілейскага павета — 1916) — беларускі драматург, літаратар. Яго п’еса «Не розумам сцяміў, а сэрцам», напісаная па-руску, надрукаваная ў часопісе «Крестьянин» у 1909 годзе, была вельмі папулярная сярод сялянства і неаднаразова ставілася беларускімі аматарскімі дружынамі ў вёсках Беларусі[1]. БіяграфіяЗакончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстытут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча . Афіцэр расійскай імператарскай арміі: прапаршчык (1 студзеня 1916), падпаручнік (20 лістапада 1916), паручнік 207-га пяхотнага Новабаязецкага палка[2], загінуў у канцы 1916 года на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах[3], па афіцыйным дакументам памёр 8 верасня 1917 года. Творчасць![]() Пра пачатак літаратурнай дзейнасці звестак не захавалася. Друкавацца пачаў, калі быў студэнтам настаўніцкага інстытута. У часопісе «Крестьянин» змяшчаў вершы, апавяданні, допісы. У 1909 годзе надрукаваў апавяданне «Пустэльнік у свеце», вытрыманае ў духу рэлігійнага павучання і сацыяльна-бытавую драму «Не розумам сцяміў, а сэрцам», прасякнутаю матывамі грамадскай справядлівасці, спагадай да бедных. П’еса была папулярнай, яе часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі. Ушанаванне памяціНа радзіме, у вёсцы Губы ўсталяваны памятны знак. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia