Губы (Вілейскі раён)
Губы́[1] (трансліт.: Huby) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета. ГісторыяУ 1552 годзе ўласніцкі комплекс у складзе Маркаўскай дзяржаве. У 1558 годзе сяло Губляны ў Маркаўскай дзяржаве. У 1635 годзе дзяржава Губы, прывілей на якую атрымаў вялікі пісар літоўскі Казімір Леў Сапега. У 1690 годзе Губскае староства. У 1794, 1800 гадах Губскае староства ва ўласнасці скарбу У 1800 годзе двор Губы — цэнтр староства; панскі драўляны дом, 5 жыхароў. У 1844 годзе двор Губы, дом, 3 жыхары. У 1871 годзе хутар Губы, уласнасць шляхціцаў Гайковічаў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў Куранецкай вясковай гміне Вілейскага павета, хутар (36 двароў, 261 жыхар) і млын (1 двор, 9 жыхароў). З 1939 года ў складзе БССР. У 1993 годзе вёска ў Рэчкаўскім с/с, 28 двароў, 42 жыхары. У 2003 годзе — 17 двароў, 25 жыхароў. Да 12 чэрвеня 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Кузьміцкага сельсавета[2], да 24 ліпеня 1995 года — у складзе Рэчкаўскага сельсавета, да 28 мая 2013 года — у складзе Куранецкага сельсавета[3]. Славутасці![]()
Вядомыя асобы![]()
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia