Віктар Іванавіч Кунцэвіч
Віктар Іванавіч Кунцэвіч (псеўданім Аркадзь Аржаны; нар. 21 сакавіка 1957, в. Красны Бор, Бялыніцкі раён) — беларускі паэт. БіяграфіяВучыўся ў Ількавіцкай васьмігадовай школе. Скончыў Магілёўскае ГПТВ № 54, у 1995 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў на Магілёўскім заводзе зборнага жалезабетона № 7, вадзіцелем таксі ў Магілёўскім таксаматорным парку № 1, карэспандэнтам магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (1996—1998), у гарадской газеце «Веснік Магілёва» (1999), з 2000 г. прадпрымальнік па перавозцы пасажыраў маршрутнага таксі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. Жыве ў Магілёве. ТворчасцьАўтар кніг паэзіі «Зваротныя масты» (1996), «Горкая спакуса» (1999), «Одинокий дождь» (2005), «Гул у звоне» (2010). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia