Віктар Антонавіч Войцік
Віктар Антонавіч Войцік (3 верасня 1947, Гродна —) — беларускі кампазітар[1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміi Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995). БіяграфіяСкончыў Беларускую кансерваторыю (1972, клас А. Багатырова). У 1975-76 выкладчык Мінскай спецыяльнай музычнай школы-адзінаццацігодкі, адказны сакратар, з 1976 намеснік старшыні Саюза кампазітараў БССР[1]. У 1981–1988 гг. загадчык музычнай часткі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага. З 1980 г. выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. ТворчасцьАсноўныя творчыя дасягненні ў кантатна-аратарыяльным, сімфанічным, камерна-інструментальным жанрах. Сярод твораў: араторыі «Памяць Хатыні» (1973) і «Дзень Радзімы» (1977), кантаты «Як камар хадзіў сватацца» (1972) і «Казацкія песні» (1974), 2 сімфоніі (1972, «Каложа»; 1974), сюіта «Забавы» для сімфанічнага аркестра (1974), 2 сюіты і канцэрт (1974) для камернага аркестра; саната і «Арыета» для віяланчэлі і фартэпіяна; саната для 2 цымбалаў[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia