Віктар Васілевіч Ягадніцкі
Віктар Васілевіч Ягадні́цкі (нар. 5 лістапада 1936, в. Раманаўка, Семяціцкі раён, Беластоцкая вобласць, цяпер Польшча) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Галоўны архітэктар г. Джэзказган (Казахстан; 1961—1966), галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар майстэрні Закарпацкага філіяла Дзіпраграда г. Ужгарад (1966—1971), кіраўнік групы ў інстытуце «Мінскпраект» (1971—1974), з 1974 года начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Віцебскага аблвыканкама[1]. Пасля працаваў галоўным спецыялістам па архітэктуры ў інстытутах «Віцебскграмадзянпраект», «Віцебсксельбудпраект», выкладаў у Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы[2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года[3]. Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў БССР[1]. Член КПСС з 1975 года. Пражывае ў г. Віцебск[3]. Творчасць![]() Асноўныя работы: рэстаран «Верхавіна» ў Кіеве (1967), гасцініца «Дружба» (1971), музей народнага дойлідства ў г. Ужгарад (1969), аўтавакзал «Усходні» у Мінску (1982, у сааўтарстве), Дом Саветаў у Глыбокім (1979, у сааўтарстве з І. Панамаровым, Р. Махмутавым[3]), помнік Віцебскія «вароты» (1977, з У. І. Чарняўскім)[1], Помнік вызваліцелям у Оршы (1978)[4], Музей партызанскай славы ў пас. Ушачы Віцебскай вобласці (1983), піянерскі лагер у Шумілінскім раёне (1980)[1], помнік А. С. Пушкіну (1989, І. Казак)[1], помнік дзецям Шмырова (Бацька Мінай) у г.п. Сураж (1984)[3], помнік Ефрасінні Полацкай у дворыку БДУ (1999, скульптар Ігар Голубеў)[1]. УзнагародыУзнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1978)[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia