Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — універсітэцкі гарадок, які знаходзіцца на Плошчы Незалежнасці ў г. Мінску. Уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сённяшні комплекс уяўляе сабой квартал паміж плошчай Незалежнасьці і Прывакзальнай плошчай і ўключае будынак рэктарату, ФМА, галоўны, фізічны, хімічны, геаграфічны корпусы, і адміністратыўныя будынкі. Таксама БДУ належыць шэраг будынкаў па-за комплексу. Гісторыя![]() Першыя карпусы БДУ (галоўны корпус і карпусы асобных факультэтаў) пабудаваныя ў 1928—1931 гадах (архітэктары I. Запарожац, Г. Лаўроў) па праекце, які быў адабраны ў выніку Усесаюзнага конкурсу (1926). У аснове кампазіцыі комплексу — павільённы прынцып. Першапачаткова ўніверсітэцкі гарадок павінны былі фарміраваць 16 будынкаў сярод зялёных насаджэнняў. Простай і выразнай схеме будынкаў адпавядала лаканічнае па форме дойлідства фасадаў, пазбаўленых дэкору, але атрымалася пабудаваць толькі 5 — медыцынскі, анатамічны, галоўны корпус і сенняшнія Інстытут ядзерных праблем і будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі. Разбураныя ў ІІ Сусветную вайну будынкі былі адноўлены ў 1945—1949 гадах, унутраная планіроўка захавалася, аднак былі часткова зменены фасады — былі прададзены рысы неакласіцызму (архітэктар С. Баткоўскі). ![]() У 1962 годзе пабудаваны новы шасціпавярховы складанай канфігурацыі плана галоўны корпус (архітэктары М. Бакланаў, А. Духан, інжынер Н. Мароз), у якім размешчаныя 330 аўдыторый, кабінеты, лабараторыі, актавая зала на 1000 месцаў, бібліятэка, чатыры чытальныя залы, спартыўная зала. У вырашэнні галоўнага фасаду, які выходзіць на пл. Незалежнасці, выкарыстаны вертыкальныя чляненні—лапаткі, што адпавядае характару архітэктуры размешчанага насупраць Дома ўраду. Пасля былі ўзведзены фізічны, хімічны карпусы. Сярод апошніх — пабудованы ў 2012 годзе хмарачос ФМА. Пад час пабудовы Мінскага метрапалітэну былі знесеныя медыцынскі корпус і часткова сённяшні будынак Інстытута ядзерных праблем. Аднак на гэтым не скончылася — анатамічны корпус быў пашкоджаны і таксама быў знесены. Такім чынам сення засталося толькі 2 будынка з першапачатковага праекту (былы галоўны корпус быў перададзены БДПУ). Будынкі БДУ у іншых раёнах Мінска![]() Па вул. Ленінградскай пабудаваны корпус хімічнага факультэта (архітэктар Н. Дзяменцьева). У 1970-я гады за кальцавой дарогай у раёне в. Шчомысліца пабудаваны дзевяціпавярховы прастакутны ў плане корпус НДІ прыкладных фізічных праблем і радыёфізічнага факультэта (1974, архітэктар П. Бяляеў), васьміпавярховы прастакутны ў плане навучальна-лабараторны корпус (1979, архітэктар М. Вінаградаў), трынаццаціпавярховы будынак інтэрната. З 1992 года вядзецца будаўніцтва новага ўніверсітэцкага гарадка па адзіным генплане (кіраўнік аўтарскага калектыву архітэктар А. Сабалеўскі). На тэрыторыі 150 га у раёне праспекта Дзяржынскага і кальцавой дарогі створаныя вучэбная, культурна-спартыўная, жылая і навукова-вытворчая зоны. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia