Віктар Сямёнавіч Кудлачоў
Віктар Сямёнавіч Кудлачоў (15 студзеня 1936, в. Сласцёны, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — рускамоўны паэт. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2011). БіяграфіяВырас у сялянскай сям’і. У 1944 пайшоў вучыцца ў першы клас, летам 1945 падарваўся на міне і страціў зрок. З 1947 працягваў вучобу ў спецшколе для сляпых дзяцей у Гродна. Адначасова вучыўся па класу баяна ў дзіцячай музычнай школе. Скончыўшы Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча (1958), атрымаў накіраванне настаўнікам спеваў і музыкі ў Гродзенскую школу-інтэрнат для сляпых і з аслабленым зрокам дзяцей, дзе калісьці вучыўся сам і дзе працуе па сённяшні дзень. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970. Яго вершы ўпершыню былі надрукаваны ў 1972 у абласной газеце «Гродзенская праўда». Друкуецца на старонках рэспубліканскіх газет «Зорька», «Сельская газета», «Настаўніцкая газета». Першая кніга паэта «Я расту» выйшла ў 1981. Піша В. Кудлачоў пераважна для дзяцей. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей пачуццё любові да людзей, да бацькі і маці, да добрых спраў, да прыроды. У іх шмат дзеяння, выкарыстаны прыёмы гульні. Жыве ў Гродне. Ганаровы грамадзянін Дрыбінскага раёна (2019). Выбраная бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia