Вікіпедыя:ГаджэтыГа́джэт (англ.: Gadget, бел.: дадатак) — JavaScript- або CSS-код, даступны для падключэння праз настройкі ўліковага запісу. УсталяваннеДля ўсталявання сабе гаджэта зарэгістраванаму ўдзельніку трэба зайсці ў параметры, абраць укладку «Гаджэты», адзначыць патрэбныя пункты і націснуць кнопку «Захаваць». На старонцы «параметры» ў мэтах бяспекі гаджэты не выконваюцца. Многія гаджэты ўжываюць JavaScript, таму не будуць працаваць калі ён адключаны ў браўзеры. ДадаваннеАбмеркаванне новых і патэнцыйных гаджэтаў можна рабіць на форуме або іншых тэматычных старонках размоў. Для сачэння за дадаваннем новых гаджэтаў можна дадаць у спіс назірання старонку MediaWiki:Gadgets-definition. Апісанні гаджэтаў афармляюцца як падстаронкі гэтай старонкі. Тэхнічныя дэталіФункцыянальнасць забяспечваецца пашырэннем mw:Extension:Gadgets. Спіс усіх гаджэтаў і адпаведныя ім сістэмныя паведамленні можна ўбачыць на старонцы Special:Gadgets. Створаныя сістэмныя паведамленні, якія адносяцца да гаджэтаў: Special:PrefixIndex/MediaWiki:Gadget. На старонцы Special:GadgetUsage можна пабачыць статыстыку карыстання гаджэтамі. Няма прынцыповай розніцы паміж падключаным гаджэтам і персанальным афармленнем праз сваю .js/css падстаронку. Асноўнай добрай якасцю гаджэта з’яўляецца лёгкасць яго падключэння. Недахопы гаджэтаў:
СпісПоўны спіс апісанняў гаджэтаў:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia