Віленскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта

Віленскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта
літ.: Balstogės universiteto Vilniaus Ekonomikos-informatikos fakultetas
Арыгінальная назва літ.: Balstogės universiteto Vilniaus Ekonomikos-informatikos fakultetas
Міжнародная назва польск.: Wydział Ekonomiczno-Informatyczny w Wilnie Uniwersytetu w Białymstoku
Заснаваны 2007
Тып філіял ВНУ
Студэнты 300
Краіна
Размяшчэнне Вільня
Сайт uwb.lt

Віленскі эканоміка-інфарматычны факультэт Беластоцкага ўніверсітэта (літ.: Balstogės universiteto Vilniaus Ekonomikos-informatikos fakultetas, польск.: Wydział Ekonomiczno-Informatyczny w Wilnie Uniwersytetu w Białymstoku) — адасобленае структурнае падраздзяленне (філіял) Беластоцкага ўніверсітэта (Польшча), якое знаходзіцца ў Вільні.

Агульная характарыстыка

Віленскі факультэт Беластоцкага ўніверсітэта быў створаны па рашэнні Міністэрства вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча ад 25 красавіка 2006 года, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча ад 9 сакавіка 2006 года, урада Літоўскай Рэспублікі ад 19 чэрвеня 2007 года і Міністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі ад 8 жніўня 2007 года.

Паводле літоўскага заканадаўства, установа з’яўляецца першым філіялам замежнага ўніверсітэта ў Літве. Ініцыятыва стварэння ў Вільні філіяла Беластоцкага ўніверсітэта была распачатая Асацыяцыяй польскіх вучоных Літвы і была адрасавана ў першую чаргу палякам у Літве. Улетку 2014 года факультэт атрымаў дазвол на адкрыццё магістратуры ў галіне эканомікі.

На факультэце навучаецца больш за трыста студэнтаў. 10 % найлепшых студэнтаў атрымліваюць навуковыя стыпендыі, за добрае навучанне студэнты з небагатых сем’яў атрымліваюць сацыяльныя стыпендыі Міністэрства навукі і адукацыі Літоўскай Рэспублікі. Дзейнічаюць 3 напрамкі навучання на ўзроўні бакалаўра — эканоміка, еўрапейскія студыі і інфармацыйныя тэхналогіі. Вучоба доўжыцца 3 гады і ўвесь час праходзіць у Вільні. Пасля заканчэння навучання выпускнік можа паступіць на двухгадовую магістратуру па эканоміцы. Штогод памер залічаных абітурыентаў складае каля 100 чалавек.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya