ISM Універсітэт кіравання і эканомікі
ISM Універсітэт кіравання і эканомікі (літ.: ISM Vadybos ir ekonomikos universitetas) — літоўская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Агульная характарыстыкаУстанова прапануе адукацыйныя праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і паслядыпломнай адукацыі ў галіне бізнесу, менеджменту і эканомікі. Была заснавана ў Каўнасе ў 1999 годзе як першая прыватная навучальная ўстанова менеджарскай адукацыі ў Літве. Асноўнымі заснавальнікамі з’яўляюцца Нарвежская бізнес-школа і Нарвежскі фонд прамысловага і рэгіянальнага развіцця. Папярэднікам універсітэта быў цэнтр адукацыі і трэнінгаў для літоўскіх бізнесменаў і менеджэраў. Сёння ўніверсітэт знаходзіцца ў Старым горадзе Вільнюса. Сядзіба ўстановы размешчана ў гістарычным будынку былога Базыльянскага манастыра XIV стагоддзя. Комплекс будынкаў быў адрамантаваны з улікам іх гістарычнай каштоўнасці. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia