Вільгельм Фільхнер
Вільгельм Фі́льхнер (ням.: Wilhelm Filchner; 13 верасня 1877, Мюнхен — 7 мая 1957, Цюрых) — нямецкі падарожнік і пісьменнік, даследчык Цэнтральнай Азіі, арктычных і антарктычных абласцей. БіяграфіяУ 1900 годзе конна пераадолеў Памір. У 1903—1905 гадах, сумесна з Альбертам Тафелем, ажыццявіў экспедыцыю ў Заходні Кітай, даследаваўшы раён ад Сініна да Тыбета. У 1910 годзе працаваў на Шпіцбергене. У 1911—1912 гадах узначаліў 2-ю Германскую Паўднёвапалярную экспедыцыю, якая адплыла на караблі «Дойчланд» да Антарктыды. У шэльфавых водах Антарктыкі адкрыў і даследаваў Зямлю Прынца Луітпольда, дзе выяўленая ім гіганцкая ледзяная даліна памерам у 500 000 кв. км названа ў 1912 годзе ў яго гонар — Шэльфавы ледавік Фільхнера. У 1926—1928 гадах Фільхнер ажыццявіў новыя экспедыцыі ў Цэнтральную Азію, падчас якіх ён паміж Тарымскай катлавінай і Кашмірам, а таксама ў раёнах паміж Сінінам, балотамі Цайдама і Тыбетам (у 1934—1938[2] гг.) правёў электрамагнітныя і метэаралагічныя даследаванні. Выконваючы падобныя ж навуковыя працы, у перадваенныя гады (1939—1940[2]) Фільхнер выязджаў таксама ў Непал. Падчас Другой сусветнай вайны даследчык быў інтэрнаваны англічанамі ў Індыю, адкуль вярнуўся ў Еўропу ў 1951 годзе. У гонар В. Фільхнера названыя шэльфавы ледавік, горы і мыс у Антарктыдзе, скалы каля вострава Паўднёвая Георгія[2]. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia