Кабылянка (рака)
Кабыля́нка[1] — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Вілія (басейн Нёмана). НазваНазва ўяўляе сабой пазнейшую кальку-пераклад з адпачатнай балцкай рачной назвы. Пра гэта гаворыць наяўнасць тапоніма Кумельшчына недалёка ад вусця Кабылянкі. Назва Кумельшчына звязаная з літ. kumelė "кабыла", лат. kumeļš "конік; жарабя". Адпачатная балцкая назва Кабылянкі павінна была быць роднасная літоўскім рачным назвам тыпу Kumel-upis (налічваецца сама менш дзевяць)[2]. Сітуацыі такога назоўнага білінгвізму не рэдкасць — напрыклад, недалёка ад "кабылляга" возера Асвея (літ. ašva "кабыла") знаходзіцца возера Кабыльніца. ГідраграфіяДаўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Акцябрская, упадае ў Вілію за 1 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Сцешыцы. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша. Прыток — ручай Юнцаўшчына. Каля ракі вёскі Забалацце, Ракшыцы. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia