Іўянка
Іўянка, Іўнянка, Івенка (літ. Vija) — рака ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток Нёмана. Даўжыня 19 км[1]. Плошча вадазбору 111 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 ‰ Пачынаецца каля вёскі Урцішкі, упадае ў Нёман за 1,2 км на поўдзень ад вёскі Збойск. Рэчышча на працягу 10,5 км каналізаванае ад горада Іўе да вусця. На паўночнай ускраіне горада Іўе створана сажалка (0,44 км²). НазваАдпачатная форма назвы засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў —Vija[2]. Звязана з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[3]. Далей да індаеўрапейскага *ṷei- «згінаць, скручваць, віць»[4]. Назва ракі Vija (> Іўянка) значыць «Звілістая (рака)». Гідранімічны аналаг — назва прытока латвійскай Гаўі ракі Вія (Vija). Згодна з К. Бугам, паўночналатвійскія гідронімы Гаўя, Вія, Латупа ("Лата-рака") прынесеныя за Дзвіну падчас перасоўвання балцкіх плямёнаў з поўдня і адпавядаюць таксама нёманскім рачным назвам Гаўя(таксама "Звілістая"), Лотва ("Цякучая")[5]. Народна-этымалагічныя версіі звязваюць назву з блр. іва «вярба»[6]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia