Віталь Міхайлавіч Лісаковіч
Віталь Лісаковіч (нар. 8 лютага 1998, Мінск[5]) — беларускі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Рубін» з Казані і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец уздзенскага футбола, у 2011 годзе трапіў у салігорскі «Шахцёр». У сезоне 2014 быў заяўлены за ўздзенскі клуб Другой лігі «Беліта-Вітэкс», аднак так і не згуляў за яго, вярнуўшыся ў дубль салігорскага «Шахцёра». Разглядаўся як асноўны ігрок дубля, але ў пачатку 2015 года атрымаў траўму ў матчы за юнацкую зборную, з-за якой прапусціў большую частку сезона. Перад сезонам 2016 стаў трэніравацца разам з асноўнай камандай «Шахцёра». 15 сакавіка 2016 года дэбютаваў за клуб у афіцыйным матчы, выйшаўшы на замену ў матчы за Суперкубак Беларусі супраць БАТЭ (1:2). Пазней стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе салігорцаў, нярэдка ў стартавым складзе. 29 красавіка 2016 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, ужо праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму наваполацкага «Нафтана». У маі 2016 года атрымаў чарговую траўму, вярнуўся ў строй у верасні. Пачатак сезона 2017 прапусціў з-за траўмы, але ўжо ў маі замацаваўся ў стартавым складзе салігарчан. У верасні з-за траўм страціў месца ў аснове, стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Усяго ў сезоне 2017 забіў 8 галоў (6 у чэмпіянаце Беларсі і 2 у Кубку). У студзені 2018 года на правах арэнды стаў іграком заграбскага «Дынама»[6]. Выступаў за другую каманду «Дынама II» у другім дывізіёне, дзе правёў 11 матчаў і адзначыўся адным голам. У чэрвені 2018 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[7]. У салігорскай камандзе, аднак, страціў месца ў аснове, выступаў за дубль, толькі зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе. У студзені 2019 года трэніраваўся з дублем «Шахцёра» і не трапіў з камандай на турэцкі збор, а пазней быў аддадзены ў арэнду ў харвацкі клуб «Рудаш»[8]. Стаў адным з асноўных ігракоў харвацкай каманды, аднак не здолеў выратаваць яе ад вылету ў другі дывізіён. У ліпені 2019 года вярнуўся ў салігорскі клуб[9], аднак неўзабаве зноў адправіўся ў арэнду ў Харватыю, на гэты раз у клуб «Вараждзін»[10]. У лютым 2020 года арэнда датэрмінова была скасавана, і нападнік вярнуўся ў «Шахцёр»[11], дзе ў першай палове 2020 года быў асноўным нападнікам. У жніўні 2020 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[12]. Трывала з’яўляўся ў аснове чыгуначнікаў, аднак не меў трывалага месца ў стартавым складзе, нярэдка выхадзіў на замену. У студзені 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[13]. Па выніках сезона 2021/22 «Рубін» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, аднак Віталь застаўся ў камандзе і на наступны сезон дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У сезоне 2023/24 страціў месца ў складзе, і ў студзені 2024 года быў адпраўлены ў арэнду ў калінінградскую «Балтыку»[14]. У чэрвені 2024 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Балтыку»[15] і вярнуўся ў «Рубін». Міжнародная кар’ераВыступаў за юнацкую зборную ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы ўвосень 2014 года. 26 сакавіка 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Польшчы. 10 кастрычніка 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Эстоніі, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia