Віталь Паўлавіч Сяменчанка
Віталь Паўлавіч Сяме́нчанка[1] (нар. 22 студзеня 1951, п. Парафііўка, Ічнянскі раён, Чарнігаўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне гідрабіялогіі і экалогіі прэснаводных экасістэм. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004), доктар біялагічных навук (1991). БіяграфіяСкончыў біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта у 1973 годзе. З 1972 года ў Інстытуце заалогіі АН БССР — старшы лабарант, малодшы, старшы, вядучы, галоўны навуковы супрацоўнік, з 2001 года загадчык лабараторыі. З 2009 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах»[2]. УзнагародыПрэмія трох акадэмій навук (Украіны, Малдовы, Беларусі), медаль ім. Г. Г. Вінберга Расійскага грамадства гідрабіялагічныя. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па структуры супольнасцей, папуляцыйнай экалогіі зоапланктону[1]. Выкананы фундаментальныя даследаванні па камбінаваным ўплыву тэмпературнага і трафічнага фактараў на біялагічныя характарыстыкі зоапланктону, даследаваны працэсы, якія праходзяць у заапланктоннай супольнасці літаральнай зоны азёр рознага тыпу. На падставе распрацаванага новага метаду праведзена натурнае мадэляванне сукцэсійных працэсаў, якія адбываюцца пры засяленні заапланктонам штучных біятопаў ва ўмовах збедненай літаральной зоны возера. Выкананы даследаванні па вызначэнні экалагічнай якасці вады ў рэках Беларусі з выкарыстаннем падыходаў Еўрапейскай рамачнай воднай Дырэктывы, распрацаваны новы індэкс для ацэнкі экалагічнага стану азёр. Абгрунтавана неабходнасць вывучэння інвазіі чужародных відаў у водныя і лясныя экасістэмы Рэспублікі Беларусь, праведзена інвентарызацыя чужароднай фаўны, выяўлены новыя інвазіўныя віды і шляхі іх пранікнення. Распрацавана канцэпцыя маніторынгу жывёльнага свету і яго элементы, праведзены маніторынгавыя даследаванні па водных беспазваночных, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у т. л. 6 манаграфій і навучальнага дапаможніка. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia