Леанід Міхайлавіч Сушчэня
Леанід Міхайлавіч Сушчэ́ня[6][7] (11 лістапада 1929, вёска Малыя Лукі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 19 красавіка 2015, Мінск) — беларускі заолаг, гідрабіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; член-карэспандэнт з 1972), акадэмік АН СССР (1990), Расійскай АН (1991), доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай АН (1994), Літоўскай АН (1995). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978). Прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі ў 1992—1997 гадах. БіяграфіяНарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Скончыў 3 класы польскамоўнай школы.[8] У часы вайны быў на акупаванай тэрыторыі. Пасля вызвалення вучыўся ў вячэрняй і дзённай школах, працаваў вучнем-тэлеграфістам. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1956 года асістэнт кафедры заалогіі беспазваночных біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, з 1959 года навуковы супрацоўнік Севастопальскай біялагічнай станцыі АН СССР, з 1964 года загадчык аддзела фізіялогіі Інстытута біялогіі паўднёвых мораў АН УССР. З 1971 года загадчык Аддзела заалогіі і паразіталогіі АН БССР, з 1980 года дырэктар Інстытута заалогіі АН БССР (з 1995 года ганаровы дырэктар Інстытута), адначасова ў 1979—1992 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН Беларусі, у 1992—1997 гадах прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, з 1997 года саветнік Прэзідыума НАН Беларусі. Навуковая дзейнасцьАўтар прац па першаснай і другаснай прадукцыі вадаёмаў, экалагічнай фізіялогіі, харчаванню, дыханню, росту і балансу энергіі водных беспазваночных, ахове прыроды і навакольнага асяроддзя. Даследаваў інтэнсіўнасць фотасінтэзу планктону і размеркаванне ўзважанага арганічнага рэчыва ў трапічнай зоне Атлантычнага акіяна, Міжземным, Карыбскім морах і Рыжскім заліве. Распрацаваў важныя колькасныя аспекты трафалогіі і экалагічнай энергетыкі водных жывёл, устанавіў суадносіны паміж інтэнсіўнасцю метабалізму і ростам ракападобных у розных экалагічных умовах. Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій. Асноўныя працы
УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1988), Дружбы народаў (1986), Айчыны II ступені (2009), Айчыны III ступені (1999), Дружбы (1999, Расійская Федэрацыя). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia