Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсах

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах
Міжнародная назва Scientific and Practical Center of the National Academy of Sciences of Belarus on Bioresources
Дата заснавання 1922
Рэарганізавана 2007
Тып дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
Генеральны дырэктар Аляксандр Іванавіч Чайкоўскі
Метро Акадэмія навук
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 27.
Сайт biobel.by

Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах — дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гісторыя

Асноўныя кірункі даследаванняў

  • вывучэнне механізмаў фарміравання біялагічнай разнастайнасці жывёльнага свету ва ўмовах нарастання антрапагеннай нагрузкі на прыродныя комплексы;
  • распрацоўка прынцыпаў і метадаў вядзення экалагічнага маніторынгу;
  • навуковае абгрунтаванне развіцця і расшырэння сеткі ахоўных прыродных тэрыторый;
  • вядзенне Чырвонай кнігі рэдкіх і знікаючых відаў жывёл

Вынікі даследаванняў

Распрацаваны метадычныя асновы, прынцыпы складання і прагноз стану і дынамікі жывёльнага свету, канцэпцыя для планавання рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў найбольш значных відаў і груп паляўнічай фауны, рыбных запасаў вялікіх азёр Беларусі і ахове рэдкіх і знікаючых відаў рыб, рэканструкцыя фауны і акліматызацыя гідрабіёнтаў у падагрэтых водах энергетычных аб’ектаў, меры па барацьбе з узбуджальнікамі паразітозаў і пераносчыкамі каранцінных і асабліва небяспечных захворванняў на тэрыторыі Беларусі.

Структура

Юрыдычныя асобы

Структурныя адзінкі

  • Сектар запаведнай справы
  • Сектар міжнароднага супрацоўніцтва і суправаджэння прыродаахоўных канвенцый
  • Сектар маніторынгу і кадастру жывёльнага свету
  • Сектар экалагічнай ацэнкі пераўтварэнняў навакольнага асяроддзя
  • Лабараторыя малекулярнай заалогіі
  • Лабараторыя іхтыялогіі
  • Лабараторыя папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі
  • Лабараторыя гідрабіялогіі
  • Лабараторыя інструментальнай дыягностыкі прыродных сістэм і аб’ектаў
  • Лабараторыя паразіталогіі
  • Лабараторыя арніталогіі
  • Лабараторыя наземных безпазваночных жывёл
  • Цэнтр па інвазіўных відах
  • Цэнтр даследаванняў прыроднай біяразнастайнасці

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya