Вітарыяна
Вітарыяна (італ.: Il Vittoriano) — манумент у гонар першага караля аб'яднанай Італіі Віктара Эмануіла II. Размяшчаецца на Венецыянскай плошчы ў Рыме, на схіле Капіталійскага ўзгорка. Гісторыя, вонкавы від, музеіПраект быў распрацаваны Джузэпэ Саконі ў ампірным духу старажытнарымскай архітэктуры. Будаўніцтва працягвалася з 1885 па 1911 гады. Часткай манумента з'яўляецца дванацаціметровая бронзавая конная статуя караля. Пад ёй знаходзіцца магіла Невядомага салдата, так званы «Алтар Айчыны». У Вітарыяна размяшчаюцца два музея: Рысарджымента і сцягоў ваеннага флота. Манумент характарызуецца празмернай эклектыкай і нагрувашчваннем розных дэталяў, характэрных для старажытнарымскіх збудаванняў (калоны, барэльефы, статуі і інш.). Па меркаванні многіх, помнік вылучаецца сярод іншых рымскіх будынкаў, таму сярод рымлян распаўсюджаны розныя паблажліва-пагардлівыя найменні гэтага манумента: «Пішучая машынка» («Macchina da Scrivere»), «Вясельны торт», «Устаўная сківіца» і іншыя. З'яўленне ў масавай культурыВітарыяна быў знішчаны маланкамі ў фільме "Зямное ядро: Кідок у апраметную". Фатаграфіі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia