Калона Траяна
Трая́нава кало́на[2], Калона Траяна — калона на форуме Траяна ў Рыме, створаная архітэктарам Апаладорам Дамаскім у 113 годзе н. э. у гонар перамог Траяна над дакамі. КанструкцыяВыканана з 20 блокаў карарскага мармуру, мае вышыню 38 м (разам з пастаментам) і дыяметр 4 м. Унутры калона полая: у ёй знаходзіцца вітая лесвіца са 185 прыступкамі, якая вядзе да пляцоўкі на капітэлі. Важыць манумент каля 40 тон. Ствол калоны 23 разы спіраллю агінае стужка даўжынёй 190 м з рэльефамі, якія адлюстроўваюць эпізоды вайны Рыма і Дакіі. Першапачаткова была ўвянчана арлом, пазней статуяй Траяна. У 1588 годзе замест яе Сікст V устанавіў статую апостала Пятра, якая і знаходзіцца на калоне дагэтуль. У п’едэстале калоны размешчана дзверы, якая вядзе ў залу, дзе змяшчаліся залатыя урны з прахам Траяна і яго жонкі Пампеі Плаціны. РэльефРэльеф апавядае пра дзве войны Траяна з даками (101—102 і 105—106 гадоў). Секцыі, прысвечаныя войнам, падзелены выявай фігуры крылатай Перамогі, якая піша на шчыце, акружаным трафеямі, імя пераможца. Адлюстроўваюцца галоўным чынам дзеянні рымскай арміі: перамяшчэнне, пабудова ўмацаванняў, пераправы праз рэкі, бітвы. Усяго на калоне каля 2500 чалавечых фігур. Траян з’яўляецца на ёй 59 разощ. Апроч Перамогі ў рэльефе прысутнічаюць і іншыя алегарычныя фігуры: Дунай у вобразе велічнага старца, Ноч — жанчына з закрытым покрывам тварам, і інш. Асобныя фігуры перададзены вельмі рэалістычна, так што рэльеф калоны служыць каштоўнай крыніцай для вывучэння зброі, даспехаў, касцюмаў — як рымлян, так і дакаў таго часу. Перспектывай жа скульптары свядома ахвяравалі для дасягнення большай інфарматыўнасці. Дэталі пейзажу, крапасныя сцены гэтыя па-за маштабам. Блізкія і далёкія чалавечыя фігуры маюць аднолькавую выразнасць і памеры і размешчаны адна над іншай.
Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia