Палац сенатараў (Рым)
![]() Палац сенатараў (італ.: Palazzo Senatorio) — палац, размешчаны на П'яцца-дэль-Кампідолья, на Капіталійскім узгорку, у Рыме (Італія), пабудаваны з 1541 па 1605 год. Цяпер у ім размяшчаецца мэрыя горада Рыма, а ў ніжняй антычнай частцы будынка размешчана экспазіцыя Капіталійскіх музеяў. На месцы сучаснага палаца ў 78 годзе да н.э. консулу Квінту Лутацыю Катулу ад імя Сената Рыма было даручана пабудаваць на Капіталійскім узгорку дзяржаўны архіў — Табуларый, праект якога выканаў у выніку архітэктар Луцый Карнелій. У часы Сярэднявечча будынак прыйшоў у запусценне як і іншыя будынкі антычнага Рыма. Толькі рымская сям'я Корсі здолела выкарыстаць зручнае размяшчэнне будынка і пабудавала там свае ўмацаванні. Сённяшні выгляд Палац сенатараў стаў набываць толькі з XVI стагоддзя, засноўваючыся на планах Мікеланджэла. Пад яго кіраўніцтвам былі збудаваны лесвіцы, якія вядуць да новага палаца. Пасярэдзіне лесвіцы ён размясціў фантан з антычнымі фігурамі - увасабленнямі Тыбра і Ніла. Пасля смерці Мікеланджэла ў 1564 годзе палац будуецца пад кіраўніцтвам архітэктараў Джакама дэла Порта і Джыралама Райнальдзі паміж 1573 і 1605 гадамі з малаважнымі зменамі ў параўнанні з праектам Мікеланджэла. Пасля пабудовы новага палаца захавалася ніжняя частка антычнага Табуларыя. Дзве вежы па баках таксама засталіся з часоў умацаванняў Корсі. Усё гэта надае палацу, нягледзячы на яго барочны фасад, некаторы від абарончага збудавання. Званіца пабудавана ў 1578 — 1582 гадах Марціна Лонгі Старэйшым, на месцы старой часткі будынка. З 1871 года палац служыць рэзідэнцыяй мэра Рыма і яго адміністрацыі, таму яго асноўны будынак закрыты для турыстаў. У Палацы сенатараў 25 сакавіка 1957 года падпісаны Рымскі дагавор. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia