Вітаўт Кіпель
Вітаўт Кіпель (30 мая 1927, Менск — 3 снежня 2022, ЗША) — беларускі грамадска-культурны эміграцыйны дзеяч, гісторык. Разам з жонкай Зорай Кіпель сабраў і сістэматызаваў найбагацейшую калекцыю эміграцыйнай беларускай перыёдыкі і друку, выдадзеных на Захадзе[1]. БіяграфіяНарадзіўся 30 мая 1927 года ў Менску ў сям’і грамадскага дзеяча і вучонага Яўхіма (1895—1969) і Марыі Кіпеляў. У 1933—1942 гадах разам з бацькамі знаходзіўся ў высылцы ў Расіі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў Мінску, пакуль у 1944 годзе не выехаў з бацькамі ў Германію. У пасляваеннай Германіі Вітаўт Кіпель скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы, вучыўся на медыцынскім факультэце Цюбінгенскага ўніверсітэта. У 1953 годзе скончыў Лювенскі ўніверсітэт (Бельгія) са спецыяльнасцю геолага, у 1955 годзе атрымаў ступень доктара мінералогіі. У 1955 годзе пераехаў у ЗША. У 1956 годзе пабраўся шлюбам з Зорай Савёнак (Кіпель), на наступны год у сям’і нарадзілася дачка Алеся. Працаваў у навукова-вытворчых фірмах, у Балтымарскім універсітэце (штат Мэрыленд). У 1959—1985 гадах працаваў бібліятэкарам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, дзе таксама на працягу многіх гадоў займаў пасаду памочніка начальніка аддзела навукі і тэхнікі[2]. Перадаў на захаванне ў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку 171 скрыню з матэрыяламі па беларусістыцы, якія на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў збіраў і сістэматызаваў[1]. У 1962—1963 гадах вучыўся ў магістратуры Ратгерскага ўніверсітэта (Нью-Джэрсі) па спецыяльнасці «Бібліятэказнаўства»[2]. Пры канцы 1960-х гадоў выкладаў у беларускай школе ў Брукліне. У 1960-1980-х гадах супрацоўнічаў з радыё «Свабода». У 1985 годзе выйшаў на пенсію і працягнуў займацца грамадскай дзейнасцю[2]. Больш за 30 гадоў жыў у Ратэрфордзе, потым — у Гаварце, а ў апошні час — у Пойнт-Плезант-Біч[2]. Памёр 3 снежня 2022 года[1]. Пахаваны ў Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрсі) на беларускіх могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці[2]. Грамадская дзейнасцьПадчас вучобы ў Германіі зацікавіўся скаўтынгам. З 1945 года быў скаўтмайстрам «Згуртавання беларускіх скаўтаў на чужыне» (пазней — у адміністрацыі нацыянальнай арганізацыі ЗША)[3]. Падчас вучобы ў Бельгіі, быў намеснікам старшыні Саюза беларусаў Бельгіі. У 1972—1982 гадах — старшыня Федэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клубаў. У 1974 годзе абраны старшынёй Рэспубліканскай федэрацыі штата Нью-Джэрсі[2]. Рэдактар газеты нью-джэрсійскіх рэспубліканцаў Heritage Review. Заснавальнік і дырэктар беларускіх фестываляў у Нью-Джэрсі (1976—1979). У 1972 годзе ў Вашынгтоне абраны на заступніка старшыні Нацыянальнай канфедэрацыі амерыканскіх этнічных груп. Губернатарам штата Нью-Джэрсі Брэнданам Бірнам быў прызачаны старшынёй Этнічнай Рады штата Нью-Джэрсі[2], працаваў на гэтай пасадзе ў 1978—1982 гадах. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім жыцці ў ЗША, быў сябрам шэрагу арганізацый, у тым ліку Беларуска-амерыканскага задзіночання[2]. Ад 1982 года — старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. У 1997 годзе абраны ў склад Прэзідыума Рады БНР[4]. ТворчасцьАўтар шэрагу грунтоўных бібліяграфічных даведнікаў, а таксама дзясяткаў публікацый, у т. л. артыкулаў беларусазнаўчай тэматыкі ў амерыканскіх энцыклапедыях. У 1993 годзе выйшла яго першая манаграфія «Беларусы ў ЗША» (беларускае выданне падрыхтаваў перакладчык Сяргей Шупа, англамоўнае выданне ў ЗША выйшла ў 1999 годзе). У 2017 годзе пабачыла свет другое выданне кнігі (больш як 600 старонак), багата ілюстраванае, дапрацаванае і дапоўненае новай інфармацыяй. Падрыхтоўка другога выдання заняла каля двух гадоў супольнай працы Вітаўта Кіпеля, архівіста Лявона Юрэвіча і рэдактар Наталлі Гардзіенка[5]. Разам з жонкай Зорай Кіпель уклаў фундаментальную двухтомную бібліяграфію «Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе»[6] (2003, 2-е, дапоўненае выданне — 2006), настольную кнігу гісторыкаў эміграцыі і ўсіх зацікаўленых беларусістыкай. Выдаў кнігу ўспамінаў «Жыць і дзеіць» (2015). Сям’я
Узнагароды
ПрацыКнігі
Артыкулы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia