Вітольд Карлавіч Цэраскі
Вітольд Карлавіч Цэра́скі[3] (27 красавіка (9 мая) 1849, Слуцк — 29 мая 1925) — расійскі і савецкі астраном, член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (з 1914 года). БіяграфіяПасля заканчэння Слуцкай гімназіі вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1871 годзе. Абараніўшы доктарскую дысертацыю «Астранамічны фатометр і яго прыкладанні», стаў прафесарам. З 1891 года — загадчык Маскоўскай універсітэцкай абсерваторыі. Навуковая дзейнасцьВітольд Цэраскі — адзін з піянераў выкарыстання фатаграфіі ў астраноміі, заснаваў маскоўскую школу астрафотаметрыі[4]. У 1885 адкрыў ззяючыя ў начы серабрыстыя воблакі, назіраў іх у 1885—1892 гадах, вызначыў іх сярэднюю вышыню. Прапанаваў аналітычны спосаб вызначэння каардынат метэорнага радыянта і метад вызначэння вуглавой скорасці метэораў. У гонар Цэраскага названая малая планета 807 Цэраскія. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia