Вітольд Пілецкі

Вітольд Пілецкі
(Witold Pilecki)
польск.: Witold Pilecki
Вітольд Пілецкі
Вітольд Пілецкі
Дата нараджэння 13 мая 1901(1901-05-13)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1948(1948-05-25)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  Польшча
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1918—1921, 1939—1948
Званне ротмістр
Камандаваў інспектар Сакрэтнай Польскай Арміі,
намеснік камандзіра брыгады Кедыва Арміі краёвай.
Бітвы/войны Савецка-польская вайна, 1919—1921,
Польская кампанія, 1939,
Варшаўскае паўстанне, 1944.
Узнагароды і званні
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Ордэн Адраджэння Польшчы 3-й ступені
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Сярэбраны крыж Заслугі
Сярэбраны крыж Заслугі
Крыж Варшаўскага паўстання
Крыж Варшаўскага паўстання
Крыж Вязняў фашысцкіх канцлагераў
Крыж Вязняў фашысцкіх канцлагераў
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віто́льд Піле́цкі (польск.: Witold Pilecki; 13 мая 1901, Аланец, Карэлія, Расійская імперыя — 25 мая 1948, Варшава, Польшча; мянушкі Раман Язерскі, Тамаш Серафінскі, Друг, Вітольд) — жаўнер Другой Польскай рэспублікі, заснавальнік падпольнай арміі супраціўлення, ваенны Арміі Краёвай.

Біяграфія

Паходзіў з шляхецкай сям’і, якая мела герб Ляліва. Нарадзіўся ў горадзе Аланец, Карэлія, куды яго сям’я была выселена царскімі ўладамі за ўдзел у паўстанні 1863 года.

З 1910 г. жыў у Вільні, дзе вучыўся ў камерцыйнай школе. З 1914 г. быў членам забароненага царскімі ўладамі харцэрскага руху.

На працягу 1918—1921 гадоў служыў у польскім войску. Як кавалерыст удзельнічаў у абароне Гродна. 5 жніўня 1920 г. паступіў у 211-ы полк уланаў і ў яго шэрагах удзельнічаў у Варшаўскай бітве (1920), у баі ў Рудніцкай пушчы і ўзяцці Вільні. Двойчы ўзнагароджаны Крыжам за доблесць Сярэдняй Літвы і Срэбным крыжам Польшчы. Пасля вайны дэмабілізаваны. У 1921 г. здаў экзамен на атэстат сталасці.

Вітольд Пілецкі паступіў у Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя, але брак сродкаў прымусіў яго пакінуць універсітэт. Працаваў сакратаром Звязу сельскагаспадарчых гурткоў Віленшчыны, а потым сакратаром следчага суддзі 2-й Судовай акругі ў Вільні. Пачаў завочна вучыцца на сельскагаспадарчым факультэце Познаньскага ўніверсітэта. Адначасова займаўся юрыдычным вяртаннем маёнтка Сукурчы на Лідчыне сваёй сям’і, што паспяхова закончылася ў верасні 1926 г. Пасля гэтага ён стала пасяліўся тут і пачаў займацца аднаўленнем зруйнаванай гаспадаркі. Паступова спецыялізаваўся на вырошчванні канюшыны і вырабе малочнай прадукцыі.

Тут Вітольд Пілецкі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыяй Астроўскай (паходзіла з Вострава-Мазавецкага), настаўніцай школы ў Крупаве. Шлюб паміж імі адбыўся 7 красавіка 1931 г., а ў 1932 г. у сям’і нарадзіўся сын Андрэй, яшчэ праз год — дачка Зоф’я.

У 1934 г. прысвоена званне падпаручніка запасу. Вітольд Пілецкі заставаўся ў спісе ваеннаабавязаных у Лідскім павятовым ваенным камісарыяце з прызначэннем у 26-ы полк вялікапольскіх уланаў у горадзе Баранавічы. У жніўні 1939 года паўторна мабілізаваны. Змагаўся супраць немцаў у кампаніі 1939 года камандзірам звязу ў эскадроне дывізіённай кавалерыі 19-й пяхотнай дывізіі Арміі «Прусія». Апошнія баі яго атрад правёў як партызанскі.

Ён распусціў свой звяз 17 кастрычніка 1939 года і перайшоў на канспірацыю. Пасля перабраўся ў Варшаву і стаў адным з арганізатараў падпольнай арганізацыі Сакрэтная Польская Армія (Tajna Armia Polska). 19 верасня 1940 г. падчас вулічнай аблавы ён добраахвотна здаўся немцам з мэтай патрапіць у якасці вязня ў канцэнтрацыйны лагер Асвенцім для атрымання інфармацыі і правядзення падпольнай працы. Ён быў дастаўлены ў гэты канцлагер ў ноч з 21 на 22 верасня 1940 г.

Падчас перабывання ў канцлагеры арганізаваў рух супраціву, а ў ноч з 26 на 27 красавіка 1943 г. Вітольд Пілецкі ўцёк з лагера і першым праінфармаваў саюзнікаў аб тым, што робіцца ў лагеры смерці. Аўтар першага выведніцкага данясення па Асвенціме, дзякуючы якому Польскі ўрад у выгнанні здолеў пераканаць саюзнікаў пра факты Халакосту. Прыняў удзел у Варшаўскім паўстанні.

У 1943—1944 гг. служыў у III аддзеле Кедыв (Kedyw) Галоўнага Камандавання Арміі Краёвай (у тым ліку — намеснікам камандзіра выведвальна-інфармацыйнай брыгады «Камелеон» — «Вожык»), удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні 1944 г. У перыяд 1944—1945 гг. знаходзіўся ў нямецкім палоне, потым служыў у 2-м Польскім корпусе ў Італіі.

У кастрычніку 1945 г. вярнуўся ў Польшчу з мэтай барацьбы з камуністамі. Восенню 1945 г. арганізаваў выведвальную сетку і пачаў збіраць інфармацыю аб становішчы ў Польшчы, у тым ліку аб салдатах Арміі Краёвай, зняволеных у лагерах НКУС на тэрыторыі Польшчы і высланых у СССР. Ён атрымліваў выведвальную інфармацыю з Міністэрства грамадскай бяспекі, Міністэрства нацыянальнай абароны і Міністэрства замежных спраў.

Вітольд Пілецкі ігнараваў загад генерала Уладыслава Андэрса пакінуць Польшчу ў сувязі з пагрозай арышту. Ён думаў скарыстацца амністыяй 1947 г., але вырашыў не выходзіць з падполля. 8 траўня 1947 г. быў арыштаваны, пачаліся допыты з катаванямі. 15 траўня 1948 г. прысуджаны да смяротнага пакарання (на гэты час нават у Савецкім Саюзе смяротная кара была адменена).

Быў расстраляны сталінскай сакрэтнай службай бяспекі па абвінавачанні ў працы на «замежны імперыялізм», пад якім меркавана падразумявалася брытанская разведка МІ6[4].

Творчасць

Вітольд Пілецкі пісаў вершы, захавалася яго паэма «Сукурчы». Займаўся жывапісам, у касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Курпаве, у будаўніцтве якога Пілецкі прымаў удзел, захаваліся два напісаныя ім абразы.

Ацэнкі

Да 1989 года звесткі пра яго лёс і ўчынкі замоўчваліся польскімі камуністычнымі ўладамі[4][5]. 30 ліпеня 2006 г. Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі пасмяротна ўзнагародзіў Вітольда Пілецкага ордэнам Белага Арла.

У сваёй кнізе «Six Faces of Courage» брытанскі гісторык прафесар Майкл Фут аднёс Вітольда Пілецкага да ліку шасці самых адважных герояў Другой сусветнай вайны.

19 верасня 2019 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю «Пра важнасць захавання гістарычнай памяці для будучыні Еўропы», у якой заклікае абвясціць 25 траўня, дзень пакарання смерцю Пілецкага, Міжнародным днём герояў барацьбы супраць таталітарызму.

Зноскі

  1. а б Witold Pilecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Auschwitz Prisoners Database Праверана 10 мая 2021.
  3. а б в Catalog of the German National Library Праверана 6 мая 2025.
  4. а б Tchorek, Kamil. Double life of Witold Pilecki, the Auschwitz volunteer who uncovered Holocaust secrets // The Times : газета. — London: 12 сакавіка 2009.
  5. Piekarski, Konstanty R. Escaping Hell: The Story of a Polish Underground Officer in Auschwitz and Buchenwald. — Dundurn Press Ltd., 1990. — С. 249. — ISBN 1-55002-071-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya