Вішнева (Валожынскі раён)
Ві́шнева[2] (трансліт.: Višnieva, руск.: Вишнево) — аграгарадок у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, у 18 км на захад ад Валожына, на левым беразе ракі Гальшанка. З'яўляецца цэнтрам Вішнеўскага сельсавета. ГісторыяДзедзічам (асобай, якая валодала мясцовасцю па спадчыне) Вішнева на рацэ Альшанцы 29 кастрычніка 1447 года названы Пётр Сенька Гедыгольдавіч[3]. У часы Рэчы Паспалітай мястэчка знаходзілася ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У час Першай сусветнай вайны праз Вішнева праходзіла ўмацаваная нямецкая лінія абароны. Жыхары былі выселены, мястэчка знішчана артылерыяй да апошняй хаты. Знамянальна, што ў касцёл і царкву, пабудаваных на самых высокіх месцах, не трапіў ніводзін снарад. ![]() У 1921—1939 гадах мястэчка ўваходзіла ў Польскую Рэспубліку, у Валожынскі павет Навагрудскага ваяводства, з'яўлялася цэнтрам гміны. У ноч з 18 на 19 ліпеня 1924 года на мястэчка здзейсніла грабежніцкі напад бальшавіцкая дыверсійная група.[4] Колькасць насельніцтва гэтага мястэчка складала ў 1907 годзе 2650 жыхароў, з якіх 1863 — яўрэі. Асноўная частка іх пазней эмігравала альбо была знішчаная нацыстамі, якія 30 жніўня 1942 года забілі 1100 яўрэяў. Пра гэту трагедыю нагадвае мемарыяльны камень. Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы
Вядомыя жыхары
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia