Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Вішнева)
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква — помнік архітэктуры, які знаходзіцца ў цэнтры вёскі Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці, на ўзвышаным левым беразе р. Альшанка. ГісторыяПабудавана ў 1865 годзе (дата на галоўным фасадзе) з цэглы і бутавага каменю. Акаймавана нізкай бутавай агароджай з 1 арачнымі кілепадобнымі франтонамі-брамамі і старымі ліпавымі пасадкамі. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Па падоўжна планіровачнай восі размешчаны трох’ярусная восьмерыковая шатровая вежа-званіца(атынкавана), нізкая і вузкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы і прамавугольная апсіда. Асноўны двух’ярусны аб’ём (васьмярык на чацверыку) накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Высокі шацёр званіцы завершаны макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з кілепадобнымі ліштвамі. Сцены дэкарыраваны атынкаванымі вугламі лапаткамі, акаймаваны прафіляванымі карнізамі і аркатурна-зубчастымі фрызамі, вылучанымі сваёй белізной на паліхромным фоне бутавай муроўкі (швы тынкоўкі дэкарыраваны керамічнай мазаікай). Здвоеныя аконныя праёмы аб’яднаны арачнымі ліштвамі. На фоне бутавай муроўкі тарцовай сцяны апсіды вылучаецца белы рэльефны крыж. ![]() Інтэр’ерУнутры кубападобная са зрэзанымі вугламі малітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем з квадратным плафонам, з якога звісае каванае панікадзіла. У прастору зылы шырокімі (метровымі) адхіламі адкрываюцца бакавыя ўваходныя праёмы і здвоеныя бакавыя арачныя вокны-біфорыумы. У залу выступаюць кансольна размешчаныя драўляныя хоры, абмежаваныя разной балюстрадай. Шырокая апсідная арка закрыта ўзнятым на 2-прыступкавую салею трох’ярусным пірамідальнай кампазіцыі драўляным іканастасам на 9 абразоў і з царскімі варотамі ажурнай драўлянай разьбы з 4 абразамі-клеймамі евангелістаў. Вузкая трапезная адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам і перакрыта плоскай столлю, асветлена 2 бакавымі арачнымі аконнымі праёмамі. У прытворы — адкрытая лесвіца на званіцу. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні, адкрытыя прамавугольнымі аконнымі праёмамі цокаля. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia