Гаўя (прыток Нёмана)
Гаўя — рака ў Літве і Іўеўскім раёне Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Вадазбор 1680 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. НазваРачная назва Гаўя балцкага паходжання. Пад 1566 годам зафіксаваная форма «Говья»: «Кговъею въ Немонъ»[1]. Назва ідэнтычная назве ракі Гаўя на латвійскім Задзвінні (уцякае ў Балтыйскае мора). Перагук таксама ў назвах іх прытокаў — латвійскай ракі Vija і ракі Іўянкі (< Vija)[2]. Абедзве назвы, Гаўя i (І)Вія, матываваныя звілістасцю рачнога рэчышча. У назве Гаўя корань ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[3]. Той жа корань у назве ракі Гавязна, а яго фанетычны варыянт — у назве ракі Гуя (усё ў басейне Нёмана)[1]. Назва Гаўя, як і аднайменная рака ў Латвіі, значыць «Звілістая (рака)». ГідраграфіяПачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Шальчынінкайскага раёна Літвы. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка. Даліна выразная. Пойма лугавая, шырынёй ад 0,1 да 0,9 км. Рэчышча звілістае, на асобных участках каналізаванае, шырыня яго ў межань 12—20 м. Берагі стромкія. ![]() На рацэ Жэмыслаўская ГЭС. Асноўныя прытокіСправа: Матрона, Лынтупка, Апіта, Жыжма, Вядроўка. Злева: Вярсока, Падакупка, Клява, Якунька. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia