Вішоўскі сельсавет
Вішо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Вішоў. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вішова. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Бялыніцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Нежкаўскага і Рафалаўскага сельсаветаў[1]. 11 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Прыхабскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Лямніца, Малінаўка, Масцішча, Мікалаеўка, Паўлінка і Пральня)[2]. 18 лютага 1972 года скасавана вёска Гарноўшчына[3]. У 1981 годзе вёска Вішова, цэнтр сельсавета, перайменавана ў Вішоў. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з Галоўчынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бракаўшчына, Ізобішча, Карпаўка, Лічынка, Малінаўка, Мікалаеўка, Навасёлкі, Саглассе, Север, Супшынка і Сцяпанаўка)[4]. 20 ліпеня 2015 года скасавана вёска Старое Ляда[5]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 2266 чалавек[6], з іх 94,1 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 2457 чалавек[8]. ПрамысловасцьПрадпрыемствы — ААТ "ПМК-83 «Вадбуд», Бялыніцкі СВК "Калгас «Радзіма» Гандаль і бытавыя паслугіГандаль — 18 крам. Бытавыя паслугі — 2 комплексных прыёмных пункта па прыёму заказаў на бытавыя паслугі. Адукацыя, медыцына, культураАдукацыя — 1 СШ, 1 ВВК ДСПШ, 1 дзіцячы сад. Медыцына — 1 сельская ўрачэбная амбулаторыя, 3 ФАПа. Культура — 1 СЦКД, 1 СДК, 3 СК, 3 бібліятэкі. Гістарычныя месцыНа тэрыторыі сельсавета знаходзіцца 14 воінскіх пахаванняў. Мемарыяльны комплекс «Сцефанава». СастаўУключае 31 населены пункт. Скасаваныя населеныя пункты:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia