Габонская аперацыя
Габонская аперацыя — стратэгічная ваенная аперацыя ўзброеных сіл Свабоднай Францыі супраць войскаў вішысцкай Францыі падчас Другой сусветнай вайны. Перадгісторыя8 кастрычніка 1940 генерал дэ Голь прыбыў у Дуалу. 12 кастрычніка ён склаў план уварвання ў Габон. Дэ Голь жадаў выкарыстоўваць французскую Экватарыяльную Афрыку як плацдарм для наступу на італьянскую Лівію. Таму ён асабіста адправіўся ў Чад, які мяжуе з Лівіяй. 27 кастрычніка войска Свабоднай Францыі перасеклі Габон і ўзялі горад Міцык. 5 лістапада здаўся вішысцкі гарнізон у Ламбарэнэ. Тым часам асноўныя сілы Свабоднай Францыі пад камандаваннем Жак-Філіпа Леклерка і Мары-П'ера Кёніга адступілі ад Дуалы. Ход аперацыі8 лістапада 1940 «HMS Milford» патапіў вішысцкую субмарыну «Poncelet». Войскі Кёніга высадзіліся ў Пуэнт-ля-Монда. У яго войскі ўваходзілі французскія легіянеры, сенегальскія і камерунскія войскі. 9 лістапада самалёт «Lysander», які базіраваўся ў Дуале, пачаў бамбіць аэрадром Лібрэвіля. Набліжаючыся да горада, войскі Кёніга сустрэлі жорсткае супраціўленне. Але ўсё ж такі яны ўзялі аэрадром. Ваенна-марскія сілы Свабоднай Францыі патапілі вішысцкае судна «Бугенвіль». 12 лістапада пакінутыя вішысцкія войскі капітулявалі ў порце Генціл. Вішысцкі губернатар Габона Масон скончыў жыццё самагубствам. Вынікі15 лістапада генерал дэ Голь беспаспяхова спрабаваў пераканаць палонных вішысцкіх салдат далучыцца да Свабоднай Францыі. У выніку яны былі адпраўлены ў Бразавіль і ўтрымліваліся там як палонныя. |
Portal di Ensiklopedia Dunia