Галшка Гулевічаўна
Лізавета (таксама Галшка, Гальшка, Гельжбета ад польск.: Halszka, Halżbieta) Васільеўна Гулевіч, вядомая як Галшка Гулевічаўна (нар. каля 1575 або 1577—1642, Луцк, Валынь) — прадстаўніца старадаўняга ўкраінскага шляхецкага роду Гулевічаў[k 1], мецэнатка, фундатар Кіеўскага брацкага Богаяўленскага манастыра і Кіева-брацкай школы, ад якой вядзе гісторыю Кіева-Магілянская акадэмія. Завяшчала таксама грошы Луцкаму братэрству. Клапацілася аб развіцці духоўнасці і асветы. Праваслаўная святая. БіяграфіяДа 1615 годаПаходзіла з уплывовага шляхецкага роду Гулевічаў, вядомага з XV стагоддзя, прадстаўнікі якога займалі розныя пасады на Валыні і іншых землях Рэчы Паспалітай, дасягалі высокіх царкоўных пасад, валодалі населенымі пунктамі. Верагодна паходзілі з Галіцыі[1]. Дзед Галшкі Гулевічаўны, Фёдар (Феадосій) Гулевіч, быў валынскім зямянінам, пазней пасвечаны ў праваслаўнага Луцкага і Астрожскага біскупа[1], меў пяць сыноў. Бацька Галшкі Васіль Гулевіч-Затурэцкі быў уладзімірскім падстарастам і валынскім войскім. Ад трох яго жонак, акрамя дачкі Галшкі, у яго былі сыны Андрэй, Міхаіл, Васіль і Бенедыкт, дочкі Марыя і Ганна. Галшка нарадзілася, верагодна, у яго вёсцы Затурці на Валыні ў 70-х гадах XVI стагоддзя[2][3][4]. У 1594 годзе Галшка выйшла замуж за Крыштафа Пацея, сына Іпація Пацея — Бэрэстэцкага земскага суддзі (1580—1588) і кашталяна (1588—1593), праваслаўнага епіскапа Уладзімірскага і Берасцейскага (з 1593), аднаго з галоўных ініцыятараў Берасцейскай уніі, пасля уніяцкага мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага. Пасля ранняй смерці мужа Галшка Гулевічаўна выхоўвала дачку Кацярыну, у 1615 годзе аддала яе замуж за аршанскага харунжага Мікалая Млечка[2]. У 1601 ці 1602 годзе выйшла замуж другі раз за Стэфана Лозка, мазырскага маршалка. Галшцы на той момант было каля 30 гадоў, Стэфану — 60. Муж і жонка мелі сына Міхаіла, жылі ў сямейнай сядзібе ў Кіеве на Падоле, недалёка ад гарадской ратушы[2]. ДароўнаяУ канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў на ўкраінскіх землях узнікаюць друкарні і школы. У іх падтрымку разгортваецца дабрачыннасць, да якой, як лічыцца, далучылася і Галшка[5][6]. 14 кастрычніка 1615 склала і падпісала дароўную (фундуш), якая 15 кастрычніка была ўнесена ў кіеўскія гродскія кнігі. Такім чынам дароўная ўступіла ў юрыдычную сілу. У дароўнай яна адпісала свой дом з землямі ў Кіеве для заснавання новага манастыра, шпіталя і школы для дзяцей усіх саслоўяў. У дароўнай адзначалася:
Як і належыць, у дароўнай паказваліся межы дараванага маёнтка, размешчанага недалёка ад Кантрактовай плошчы. У дароўнай Галшка агаворвала прызначэнне ўкладу:
Дзякуючы ахвяраванню Галшкі Гулевічаўны ініцыятары Кіеўскага братэрства атрымалі сядзібу з зямлёй у Ніжнім Кіеве, то бок на Падоле, для заснавання манастыра і школы. Развіццём манастыра займаўся Пячэрскі манах, заснавальнік шэрагу манастыроў на ўкраінскіх землях Ісая Капінскі, імя якога згадвае Галшка ў сваёй дароўнай. Школа магла размясціцца ў доме Галшкі Гулевічаўны і Стэфана Лозкі, аднак у самой дароўнай аб будынку на «двары з пляцам» не згадана. Ахвяраваннем сваёй сядзібы Галшка Гулевічаўна зрабіла магчымым адкрыццё Кіева-брацкай школы, якой пасля рэформы Пятра Магілы давялося адыграць важную ролю ў гісторыі ўкраінскай адукацыі і культуры[2]. ![]() Арыгінал дароўнага дакумента гісторыкам невядомы, гэтак жа не выяўленыя копіі Галшкінай дароўнай XVII стагоддзя. Самы старажытны дакумент — гэта рукапісная копія з капіарыя Кіева-брацкага манастыра другой паловы XVIII стагоддзя, якая захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве. Яго ў 1774 годзе Кіеўскі мітрапаліт Гаўрыіл перадаў Свяцейшаму сіноду разам з копіямі іншых дакументаў, якія захоўваліся ў Кіева-Магілянскай акадэміі. З гэтых копій кіеўскі мітрапаліт Яўген склаў зборнік, які захоўваўся да пачатку XX стагоддзя ў бібліятэцы Кіеўскай духоўнай акадэміі. Спіс з дароўнай упершыню быў апублікаваны ў 1846 годзе. Пазней ён неаднаразова перадрукоўваўся і аналізаваўся гісторыкамі (напрыклад, у працах Віктара Аскочанскага[7], Сцяпана Голубева[8], Мікалая Мухіна[9], Фёдара Цітова[10]. Даследчык Максім Яраменка адзначыў, што да сярэдзіны XVIII стагоддзя заснаванне акадэміі звязвалі не з ёй, а з мітрапалітам Пятром Магілай і гетманам Пятром Сагайдачным. Пра Галшку ўпершыню «узгадалі» у сярэдзіне 1760-х гадоў, калі прафесары акадэміі сутыкнуліся з праблемай — імкненнем казацкай старшынскай эліты кардынальна рэфармаваць акадэмію, ператварыўшы яе ва ўніверсітэт. Сваё ўмяшанне ў справы ўстановы, якая знаходзілася ў царкоўнай юрысдыкцыі, казакі тлумачылі тым, што яе заснаваў Сагайдачны. Гэта прымусіла магілянцаў звярнуцца да больш глыбокіх пошукаў сваіх каранёў, адным з вынікаў гэтага і стала з’яўленне ў гісторыі Кіеўскай акадэміі фігуры Галшкі, як заснавальніцы школы. Гісторыя з дароўнай магла дапамагчы даказаць, што акадэмія была заснавана не гетманам, што яе заснавальнікамі былі не казакі, а высакародная дама. Яраменка таксама звярнуў увагу на тое, што няма ніякіх доказаў, акрамя запэўнівання прафесараў, што арыгінальная дароўная фігуравала ў нейкіх справах, якія патрабавалі прыцягнення дакументаў акадэміі і брацкага манастыра[11]. Вяртанне ў ЛуцкПасля смерці другога мужа, у 1618 годзе, Галшка Гулевічаўна стала апякункай свайго сына. Міхаіл стаў уладальнікам бацькоўскага Рожава пасля 1628 года[12]. Пакінуўшы ўсе маёнткі свайму сыну, Галшка Гулевічаўна вярнулася ў Луцк, дзе прайшлі апошнія гады яе жыцця. Захаваліся дакументы аб судова-зямельных справах Галшкі, аб маёнтках, пра тое, што сын Міхаіл перайшоў у каталіцтва. У Луцку Галшка Гулевічаўна актыўна ўдзельнічала ў жыцці Луцкага Крыжа-Узвіжанскага братэрства, а ў 1641 годзе — незадоўга да смерці — склала завяшчанне, у якім завяшчала амаль усе свае сродкі і тыя, што ёй запазычылі, на патрэбы Луцкага брацкага манастыра і яго царквы[13]. Галшка Гулевічаўна памерла ў 1642 годзе. Пахавана ў крыпце Луцкай брацкай Крыжаўзвіжанскай царквы[2]. Дом Галшкі ў Кіеве![]() На думку даследчыцы Зоі Хіжняк, школа, якую фінансавала Галшка Гулевічаўна, магла размясціцца непасрэдна ў доме, які належаў Галшцы. Даследчыкі Юрый Ласіцкі і Ларыса Талочка лакалізуюць «Камяніцу» Галшкі Гулевічаўны на месцы Благавешчанскай царквы і кухарні брацкага манастыра, якія з наступнымі перабудовамі захаваліся да нашых дзён, размешчаны на Падоле на тэрыторыі Нацыянальнага ўніверсітэта «Кіева-Магілянскай акадэміі» па адрасе вуліца Рыгора Скаварады, 2[14][15]. На думку даследчыкаў, дом з’яўляецца тыповым узорам украінскай архітэктуры XVI стагоддзя — домам «на дзве паловы». Будынак — цагляны, атынкаваны, са скляпеністым склепам, прамавугольны ў плане. Аднак археалагічнае вывучэнне «кухні» не выявіла будаўнічых матэрыялаў, старэйшых за XVI—XVII стагоддзі, яго падмурак і сцены выкладзеныя з аднолькавай чырвонай цэглы[16]. Памяць![]()
Кананізацыя22 лістапада 2021 года Галшка Гулевічаўна была кананізавана як святая, Святы Сінод Праваслаўнай Царквы Украіны падаў блаславенне на мясцовае шанаванне Галшкі ў епархіях на тэрыторыі гістарычнай Валыні і ў Кіеве[27]. 3 лютага 2022 Праваслаўная Царква Украіны здзейсніла прылічэнне Галшкі Гулевічаўны да ліку святых як святой праведнай Лізаветы Гулевіч. Днём святкавання ўстаноўлена 18 верасня (5 верасня па старым стылі)[28]. Член Сінадальнай камісіі па пытаннях кананізацыі святых, протаіерэй Віталь Клос, назваў Галшку прыкладам рэўнасці вызнання праваслаўнай веры, следствам чаго з’яўляецца яе мецэнацтва[29]. У літаратуры
Заўвагі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia