Гандлёвыя рады (Антопаль)
Гандлёвыя рады — гістарычны гандлёва-складскі комплекс у гарадскім пасёлку Антопаль (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). Пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя з цэглы. У наш час выкарыстоўваюцца па сваім першапачатковым прызначэнні. АрхітэктураАднапавярховы будынак у плане ўтварае замкнёны прамавугольнік з вялікім унутраным дваром плошчай каля 250 м². У цэнтры процілеглых падоўжных бакоў зроблены праезды. Два рады калон дзеляць унутраную прастору будынка на тры пралёты. Інтэрвал паміж калонамі вызначае памеры гандлёвай секцыі. Кожная з іх перакрытая трохпралётным бочкападобным скляпеннем. Функцыянальна секцыя складаецца з гандлёвай залы, прылаўка і складскога памяшкання. Гандлёвыя рады арыентаваны на плошчу, а складскія памяшканні — ва ўнутраны гаспадарчы двор. Сцены будынка па ўсім перыметры прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі і завершаны прафіляваным карнізам з сухарыкамі. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia