На думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэнні з фармантам -поль (поле)[4].
Гісторыя
Апошняя Вячэра. Сярэдзіна XVIII ст. в. Антопаль
Першыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагоддзем[5], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасцейскага паветаБерасцейскага ваяводства. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус горада і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[6]. У сярэдзіне XVIII стагоддзя тут існаваў манастыр базыльян, сінагога. У 1773 годзе ў горадзе дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіум) з ухілам на вывучэнне рыторыкі.
У канцы XIX стагоддзя ў Антопалі было 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабоень[7]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народнае вучылішча.
У Другую сусветную вайну ў 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. З 25 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года Антопаль знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў.
З 1959 года ў Драгічынскім раёне.
З 2008 года аграгарадок. У верасні 2013 года Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1830 год — 518 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 402, мяшчан-хрысціян і сялян 106[8]; 1860 год — 1563 чал.[9]; 1897 год — 3867 чал.[10]
XX стагоддзе: 1921 год — 2206 чал., у тым ліку 1792 яўрэі; 1931 год — 3 тыс. чал.[11]; 1940 год — 3325 чал.; 1959 год — 2260 чал.; 1969 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 2,7 тыс. чал.
XXI стагоддзе: 1 студзеня 2007 года — 2 тыс. чал.; 2009 год — 1687[12] (перапіс); 2015 год — 1458 чал.[13]; 2016 год — 1 417 чал.[14]; 2017 год — 1 394 чал.[3]
Інфраструктура
У Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Медыцынскія паслугі аказвае местачковая бальніца.
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.
Фаіна Ахрэмаўна Стаўская (19.11.1890 — 13.07.1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, затым эсэрка), паліткатаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933—1937), рэпрэсаваная.
Барыс Фабіянавіч Шаган (руск.: Борис Фабианович Шаган; 1893—1982) — адзін з арганізатараў сістэмы дзіцячай аховы здароўя Кіргізскай ССР.
Ліпа Яхалом[he] (1913—2006) — ізраільскі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1998)
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)