Гануш Трыльнер
Гануш Трыльнер (Hanusz Trylner; ? — 1652[1]) — віленскі злотнік і медальер. Гануш Трыльнер вучыўся ў Гданьску, ужо там праявіў свае здольнасці. Каля 1610 годзе пасяліўся ў Вільні і пачаў працаваць пры каралеўскім манетным двары над кіраўніцтвам галоўнага майстра Гануша Штыпля[2]. Згадваецца ў 1614—1616 гг. у іску яго бацькі Яна Трыльнера, пробера віленскай мінцы, да віленскага цэха злотнікаў аб «неўпісанні» яго, Гануса, у цэхавы рэестр[3]. Пасля смерці Штыпля на яго пасаду пробера Віленскага манетнага двара быў прызначаны Трыльнера[4]. У 1618—1639 гадах мінцмайстар і медальер Віленскага манетнага двара. На манетах і медалях Ганса Трыльнера выбіваліся ініцыялы «НТ»[5][2]. Гануш Трыльнер найбольш значны віленскі медальер у пачатку XVII стагоддзя[6]. З’яўляецца, відаць, апошнім у шэрагу віленскіх медальераў[2]. Як медальер ён накінуў шэраг твораў высокага мастацкага ўзроўню, якія сведчаць аб яго выключных здольнасцях у гэтай галіне[2]. ![]() Найбольш вядомыя яго творы: медаль Жыгімонта III і каралевы Канстанцыі (1611), тры медалі Уладзіслава IV — на адным абеліск і выява караля ва ўвесь рост, на другім — герб падскарбія Трызны, па трэцім — абеліск і від абложанага Смаленска. Такім чынам, на аверсе змешчаны выявы знакамітых асоб, на рэверсе — эмблемы і алегарычныя кампазіцыі, якія дапаўняюць і ўдакладняюць партрэтныя характарыстыкі[2]. Прадстаўнікі біржанскай лініі роду Радзівілаў замаўлялі першыя свае медалі на Віленскім манетным двары і цесна працавалі з Ганушам Трыльнерам[7][1]. Вядомыя зробленыя ім медалі Ганны Радзівіл з гербам па рэверсе, Януша і Альжбеты Радзівілаў (1617), Крыштофа Радзівіла (1626)[2]. Медалі, прысвечаныя Радзівілам, — шэдэўры медальернага мастацтва. Усе яны авальнай формы і вызначаюцца пераканаўчай партрэтнай характарыстыкай, дасканалым малюнкам. Выкананыя ў невысокім рэльефе пагрудныя профільныя выявы адметныя строгім адборам характэрных рыс, стараннай прапрацоўкай дэталей, мяккай градацыяй аб’ёмаў[2]. У 1632—1633 гг. і каля 1649 г. выконваў «дзяржаўныя заказы», вырабіў срэбныя пячаткі для Канцылярыі ВКЛ часоў праўлення караля польскага, вялікага князя літоўскага Уладзіслава IV і ягонага наступніка Яна ІІ Казіміра[8]. Трыльнерам таксама створаны і каралеўскія пячаткі, пазначаныя таксама літарамі НТ: вялікая каронная пячатка, заказаная Станіславам Жулкоўскім[2], вялікія літоўскія пячаткі Жыгімонта III (1620)[2], Уладзіслава IV (1633)[2][8], Яна ІІ Казіміра[8] і інш. Пячаткі Трыльнера, як і медалі, вылучаюцца сярод вялікай колькасці іншых каралеўскіх пячатак эпохі Вазаў. Ён рашуча ўводзіў у кампазіцыі элементы барока: картушы, крылатыя анёлы замест рэнесансных пуці, высокая з чатырма аркамі карона Вазаў. Лініі разьбы смелыя і выразныя. Адметнай асаблівасцю гэтых медалёў і пячатак з’яўляецца іх пэўная рэпрэзентатыўнасць і ў той жа час праўдзівасць партрэтных характарыстык, дакладнасць дэталей. Авал як характэрная рыса віленскай школы і тут знайшоў сабе месца[2]. Займаўся таксама пераплётных штампаў[9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia