ГараШ
ГараШ — беларуская камедыя, сіткам паводле сцэнарыя Андрэя Курэйчыка. Год стварэння — 2015. Сюжэт
Па вызначэнні стваральнікаў карціны, «ГараШ» — гэта чорная камедыя пра беларускія рэаліі[1][2]. У аснове «Гараша», па словах самога сцэнарыста Андрэя Курэйчыка — філасофская тэма сутыкнення цывілізацый, канфлікту паміж празаходнім мысленнем маладога галоўнага героя, дэпартаванага з ЗША, і «саўковымі» поглядамі жыхароў Шабаноў, якія з'яўляюцца, па меркаванні аўтара, адлюстраваннем каштоўнасцяў Беларусі на дадзеным этапе яе развіцця[3]. Падзеі ў фільме разгортваюцца на ўскраіне Мінска ў мікрараёне Шабаны (таму і «Ш» на канцы слова-назвы фільма). Маладога беларуса пасля пяці гадоў амерыканскага жыцця па прычыне праблем з дакументамі дэпартавалі з ЗША, дзе ён працаваў у буйным аўтасэрвісе, па праграме Work & Travel[4]. Ён вяртаецца ў Мінск і ўладкоўваецца на працу ў гаражную аўтамайстэрню ў Шабанах. Але яго амерыканскія рэкамендацыйныя лісты тут нікому не цікавы, і яму даводзіцца даказваць адпаведнасць сваёй працай. Старэйшы механік, ён жа ўладальнік гэтага гаражу (ролю выканаў Аляксандр Кулінковіч), вучыць яго жыццю, і таму, як «правільна» рамантаваць машыны. Па сюжэце фільма ён нарадзіўся ў Шабанах, тут вырас, і большасць свайго часу праводзіць у гаражы. Выдатна разбіраецца ў машынах, адрамантуе што заўгодна (але, калі трэба, то можа і паламаць), але ў сваіх думках затрымаўся дзесьці ў постсавецкім часе. Разам з тым адбываюцца розныя кур'ёзныя гісторыі на глебе сутыкнення двух мысленняў — заходняга цывілізаванага, законапаслухмянага, з маральнымі каштоўнасцямі, з марай пра поспех і савецкага кансерватыўнага[5]. Фільм — іранічны погляд на нашу рэальнасць, як беларус з заходнім мысленнем сутыкаецца з беларускім «саўком». Гісторыя стварэнняІдэя стварэння фільма з'явілася ў кампазітара Дзмітрыя Фрыгі. Сваёй ідэяй ён падзяліўся з аператарам-пастаноўшчыкам Аляксандрам Крупінай і сцэнарыстам Андрэем Курэйчыкам. Пасля чаго Андрэй Курэйчык напісаў сцэнарый да фільма. Першапачаткова была арганізвана акцыя, пры дапамозе якой арганізатары здымак праз краўдфандынг планавалі сабраць на праект 80 млн. рублёў[6]. Але неабходнай сумы сабраць не атрымалася, тым не менш стваральнікі фільма прыступілі да здымак, уклаўшы ўласныя сродкі. Быў арганізаваны кастынг, абвешчана акцыя са зваротам да ўсіх ахвотнікаў дапамагчы. Знайшліся і людзі, і абсталяванне, і аўтамабілі для здымак. Таму атрымалася зняць фільм з мінімальнымі ўкладаннямі. Здымкі праходзілі як у Шабанах, так і ў Мінску. Гараж, дзе граюць галоўныя героі, здымалі на вуліцы Розы Люксембург. Натуру — месца, дзе адбываецца дзейства, у сталічным раёне Шабаны[5]. Ролі ў фільме выканалі шматлікія музыкі, у тым ліку Аляксандр Кулінковіч, Юры Навумаў («Neuro Dubel») і Ягор Забелаў («Гурзуф», «Ягор Забелов Трио»), кіназорка Эвяліна Сакура , пісьменнік Алег Грушэцкі і артысты беларускіх тэатраў[7][8][9]. Здымкі праходзілі з 26 чэрвеня па 30 чэрвеня, на працягу 5 дзён[10]. Праект не з'яўляўся камерцыйным і здымаўся без падтрымкі і ўплыву інвестараў ці дзяржавы[11]. Аўтары ідэі таксама падрэсліваюць, што праект ставіць перад сабой мэту даказаць, што ў Беларусі можна здымаць незалежнае некамерцыйнае кіно пра Сінявокую без дзяржаўнай падтрымкі ці дыктату прадзюсараў[12]. Галоўны рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык падкрэсліў, што прытрымліваецца канцэпцыі «нацыянальнага кіно», гэта значыць, што кіно павінна быць актуальным, зробленым беларусамі для беларусаў і пра беларусаў. І зыходзячы з гэтага Курэйчык выказаўся, што «ГараШ» з'яўляецца «рэдкім за апошнія гады нацыянальным кінапраектам»[13]. 17 жніўня 2015 года Андрэем Курэйчыкам быў прадстаўлены тызер фільма[14][15]. Кадры са здымачнай пляцоўкі
Прэзентацыя трэйлера21 кастрычніка 2015 года сцэнарыст Андрэй Курэйчык разам з групай стваральнікаў стужкі прэзентавалі афіцыйны трэйлер трагікамедыі «ГараШ»[16][17]. Прэзентацыя роліка адбылася ў сталічным паб-клубе «Графіці», падчас яе Андрэй Курэйчык прадставіў публіцы стваральнікаў карціны і акцёраў, якія зняліся ў гэтым фільме[18]. Падчас прэзентацыі Андрэй Курэйчык сказаў, што ў назве фільма, знарочыста хібнае напісанне слова «гараж» з літарай «Ш» на канцы, што цалкам адпавядае яго сэнсу. Па яго меркаванні, у Беларусі дэ-факта існуе чатыры нацыянальных мовы: руская, беларуская, «трасянка» і мова «саўка». Курэйчык адзначыў:
Удзел у кінафестываляхУ лістападзе 2015 года фільм увайшоў у праграму XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у нацыянальным конкурсе, катэгорыя «ігравое кіно»[20]. 7 лістапада адбылася прэм'ера ў кінатэатры «Перамога», 11 лістапада — у кінатэатры «Мір». Фільм у пракаце![]() 11 лютага 2016 года фільм стартаваў у шырокім рэспубліканскім кінапракаце[21][22]. У Мінску стужка дэманстравалася ў кінатэатрах «Масква», «Перамога», «Арт-кінатэатр» і «Сільверскрын». Акрамя гэтага, яшчэ больш чым у 20 беларускіх гарадах. Асноўная прэзентацыя фільма і сустрэча з творчай групай адбыліся 13 лютага ў кінатэатры «Масква». Паказ прайшоў пры амаль поўнай зале, а па завяршэнні паказу публіка ўстала і доўгі час апладыравала стоячы стваральнікам фільма[23]. Паказы ў іншых кінатэатрах і гарадах таксама праходзілі галоўным чынам пры поўных аншлагах або пры амаль запоўненых залах[23]. Аднак пры пракаце ў Беларусі пракатчыкі сутыкнуліся і з некаторымі праблемамі. Так, у Магілёўскай вобласці адмовіўся паказваць «ГараШ» магілёўскі кінапракат; не паказалі фільм у Гомелі, Барысаве, Маладзечна і Салігорску[24]. Касавыя зборыТолькі за першы ўікэнд трагікамедыя «ГараШ» сабрала ў тры разу больш свайго бюджэту[25][26]. За першыя выходныя праката толькі 40 сеансаў фільма, якія галоўным чынам прайшлі ў малых залах Беларусі, сабралі ледзь больш 162-х мільёнаў беларускіх рублёў (з улікам прэв'ю на фэстывале «Лістапад»), пры выдатках на фільм 51-го мільёна беларускіх рублёў (у чэрвені 2015 года)[24]. А фільм паглядзелі больш за 5000 гледачоў[26]. Фільм «ГараШ» стаў самым прыбытковым беларускім фільмам у нацыянальным кінапракаце за ўсю гісторыю[24][26]. Стваральнікі фільмаЗдымачная група![]()
У ролях
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia