Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч
Дзяніс Аляксандравіч Марціновіч (нар. 8 жніўня 1986, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык, літаратурны і тэатральны крытык, журналіст. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Алеся Марціновіча. Мае брата Ягора, журналіста. Вучыўся ў Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа. Скончыў Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2004). Як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі быў залічаны без экзаменаў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў у 2009 годзе з чырвоным дыпломам. У 2010 годзе закончыў магістратуру, а ў 2013-м — аспірантуру БДУ па спецыялізацыі «ўсеагульная гісторыя». У 2015 годзе пад кіраўніцтвам прафесара Алега Яноўскага абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становление советской высшей школы (1917 — середина 1930-х гг.)». У 2010—2013 гадах з’яўляўся аглядальнікам газеты «Літаратура і мастацтва». У 2016—2021 гадах — рэдактар партала TUT.BY. У снежні 2023 года прыняў непасрэдны ўдзел у сустрэчы «Культурніцкія вынікі 2023 года», якая праходзіла ў Вільнюсе[2]. Творчасць
Друкуецца з 1999 года. Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг:
У іх даследуюцца асобы трынаццаці жанчын, якіх кахаў Уладзімір Караткевіч. Імёны некаторых з іх уведзены ў навуковы зварот упершыню. У 2023 годзе ў выдавецтве «Янушкевіч» выдаў кнігу біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова:
Друкаваўся ў часопісах «Беларуская думка», «Бярозка», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Мастацтва», «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газетах «Культура», «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая газета» і іншых. Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia