Маркаўскі сельсавет
Ма́ркаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Маркава. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Беніцкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года ў склад Лебедзеўскага сельсавета перададзена вёска Маліноўшчына[2]. У 1974 годзе скасаваны вёскі Нялідкі і Юзафполле[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1178 чалавек[4], з іх 97,3 % — беларусы, 1,2 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 948 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia