Палачанскі сельсавет
Палача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Палачаны. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 чэрвеня 1965 года ў склад сельсавета з Гарадзілаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Баркі, Канюхі, Літва, Мамоны, Рабінавая, Рачкава і Схоліна)[1]. У 1974 годзе скасавана вёска Баршчы[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 16 населеных пунктаў[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2332 чалавекі[4], з іх 95,9 % — беларусы, 2,4 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia